28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць фактаў знішчэння ў Беларусі габрэйскай гістарычнай спадчыны

10
Дзесяць фактаў знішчэння ў Беларусі габрэйскай гістарычнай спадчыны

Гэтыя факты пералічыў прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман.

Гэтыя факты пералічыў 24 жніўня ў Гомелі падчас прэсавай канферэнцыі ў грамадска-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай прэзідэнт Усясветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман, паведамляе, «Радыё Свабода».

1. У 2001 годзе знесены будынак сінагогі ў Менску па вуліцы Дзімітрава. Двухпавярховы будынак быў узведзены ў другой палове ХIХ стагоддзя, у ім месціліся сінагога, бібліятэка, школа. У 2000 годзе гэтую сінагогу ўнеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны, які адносіўся да кампетэнцыі Саўміну Рэспублікі Беларусь.

2. Праз тэрыторыю двух былых габрэйскіх могілак у Мазыры летам 2003 году праклалі газаправод, вырылі катлаван пад будоўлю шматкватэрнага жылога дома.

3. У Рагачове ў жніўні 2003 году помнікі з габрэйскіх магілаў звалілі ў кучу, праз могілкі праклалі дарогу ды абсталявалі там футбольную пляцоўку.

4. Усталяваны ў лістападзе 2003 году Усясветнай асацыяцыяй беларускіх габрэяў у Мазыры на вуліцы Кірава мемарыяльны знак на месцы самаспалення мазырскіх габрэяў падчас акупацыі гораду нацыстамі знішчаны паводле рашэння гарвыканкаму.

5. У Менску ў снежні 2003 году пры будоўлі паркінгу на Нямізе канчаткова знішчаны фундамент Халоднай сінагогі. Помнік яшчэ магчыма было аднавіць, аднак гарадскія ўлады не захацелі. Прапаноўвалася на месцы самай старой сінагогі сталіцы ўсталяваць хоць бы памятны знак, але і яго так і не паставілі, хоць паркінг ужо дабудаваны.

6. У красавіку 2009 году ў мястэчку Любань Менскай вобласці зруйнавалі драўляны будынак былой сінагогі, зівязаны не толькі з гісторыяй любанскай габрэйскай грамады, але і з вядомым юдэйскім рэлігійным дзеячам Мошэ Файнштэйнам — прызнаным усясветным лідарам артадаксальнага габрэйства. Знесены будынак — унікальны ўзор культавай драўлянай архітэктуры, адна з апошніх драўляных сінагог на Беларусі.

7. У Гомлі ў 2008 годзе на паўднёвай частцы габрэйскіх могілак на вуліцы Сожаўскай збудаваныя корты ды футбольны стадыён.

8.У райцэнтры Валожын Менскай вобласці ў 2013 годзе пабудавалі дамы для працаўнікоў свінафермы на касцях ахвяраў Галакосту.

9. У 2016 годзе ў Мазыры распачалі будоўлю 10-павярховага жылога дома на былых габрэйскіх могілках.

10. Чэрвень 2017 году. У Гомлі на вуліцы Сожаўскай пачалі будаваць 18-павярховы жылы дом на паўночным мысе былых габрэйскіх могілак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках