28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнец Пінска адкрыў першую ў Беларусі краму Spar

11
Ураджэнец Пінска адкрыў першую ў Беларусі краму Spar

Франшызу галандскай сеткі Spar набыў Аляксандр Зарыбка.

Першую краму галандскай сеткі Spar, франшызу якой набыў бізнэсовец Аляксандр Зарыбка, адкрыўся 24 жніўня на Партызанскім праспекце ў Менску.

Аляксандр Зарыбка - расейскі бізнэсовец беларускага паходжання - валодае ў Беларусі кампаніяй «Юніфуд», якой належаць блізу 50 крам пад брэндамі «Алмі» і Zakrama. Ураджэнец Пінска інвестуе ў Беларусі з 2005 года. Да 2016 года крамы пад брэндам «Алмі» працавалі таксама ў Расеі, але ён іх прадаў, піша ej.by.

Франшызу галандскага рэтэйлера SPAR International Аляксандр Зарыбка набыў яшчэ ў канцы 2016 года. У планах бізнэсоўца - адкрыццё да 2020 года 60 гандлёвых аб'ектаў брэнда, уключаючы абласныя гарады.

Нідэрландская сетка SPAR International аб'ядноўвае больш за 12 000 крам у 44 краінах свету (у асноўным краіны Еўропы, а таксама Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Аўстралія, Аргенціна). У сетцы існуюць чатыры фарматы крам: SPAR Express (разлічаны на экспрэс-пакупкі, гандлёвая плошча - 100-200 кв. м), SPAR (крамы крокавай даступнасці, 200-1000 кв. м), EUROSPAR (вялікі супермаркет для пакупак на ўвесь тыдзень , гандлёвая плошча - 1-3 тыс кв. м) і INTERSPAR (гіпермаркет, больш за 3 тыс. кв. м).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках