7 траўня 2024, aўторак, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: Усе шляхі прадпрымальнікаў вядуць на Плошчу

5
Віктар Марчык: Усе шляхі прадпрымальнікаў вядуць на Плошчу
ВІКТАР МАРЧЫК

Уладам варта памятаць пра «выбуханебяспечнасць» беларускіх ІП.

Прадпрымальнікі з рэгіёнаў б'юць у звон. Рынкі маленькіх гарадоў апанавалі гандляры з Сярэдняй Азіі. Нядобрасумленныя гандляры акупавалі амаль усе вобласці: бяруць у арэнду ад 100 да 500 квадратных метраў, працуюць з парушэннем усіх заканадаўчых нормаў. Здаровая канкурэнцыя ў такіх варунках немагчымая.

З чым звязаны наплыў гандляроў з Сярэдняй Азіі, ці зможа беларускі бізнэс заставацца на паверхні пасля чарговых «сюрпрызаў» ад падаткавікоў, ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу, услед за «дармаедамі» - пра ўсё гэта cайт Charter97.org пацікавіўся ў былога прадпрымальніка, слонімскага прадстаўніка беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Віктара Марчыка:

- Гэтыя «гастралёры» працуюць наскокамі. Гаспадары крам - з Сярэдняй Азіі, а наймаюць беларусаў. Робіцца гэта для таго, каб не «свяціліся» тыя ж самыя асобы, адны працуюць пяць дзён, потым іншыя. Яны гандлююць цэлы месяц, толькі мяняюцца людзі. Ніякай магчымасці канкураваць з імі няма. Бо абсалютна розныя варункі для вядзення бізнэсу. Да нас прыходзяць і праверкі, і сертыфікат запатрабуюць, і санэпідэмстанцыя прыйдзе - а яны пяць дзён папрацавалі, падатак заплацілі - і ўсё. І ніхто іх не тузае. Калі прыходзіць такая праверка, яна кажа: раз мы прыйшлі, вы нам ужо вінныя, а ўсё, што накапалі - аплаціце зверху. Усе гэтыя праверкі заканчваюцца штрафамі і канфіскацыямі.

А тое, што ўлады заплюшчваюць вочы на парушэнні прадпрымальнікаў з Сярэдняй Азіі і выкарыстоўваюць падвойныя стандарты - камусьці гэта выгадна, гэта не толькі маё меркаванне. Хтосьці з гэтага нядрэнна зарабляе. Даюцца хабары, але не на рэгіянальным узроўні, а нашмат вышэйшым.

- Як вы можаце ацаніць сітуацыю ў беларускім бізнэсе. Улады не раз у цяжкія для сябе часы зазіралі ў «засекі» прадпрымальнікаў, ці змогуць беларускія ІП заставацца на паверхні?

- Многія не могуць пацягнуць ужо тых падаткаў, якія ёсць. Прадпрымальнікі спрабуюць заняцца нейкім іншым тыпам дзейнасці. Жнівень месяц яшчэ можна назваць нядрэнным, бо да школы трэба дзяцей сабраць, сезон адпачынкаў. Але 8-9 месяцаў людзі працуюць у адкрытую страту. Раней яшчэ перад Новым Годам нядрэнны быў прамежак, а цяпер - у людзей грошай няма на зімовыя святы. А ісці няма куды, куды пойдзе беларускі прадпрымальнік? Працы няма. Ідзе ператасоўванне грошай, дзесьці сышоў у мінус - дастаў з запасу, сціснуў зубы, пацярпеў. Але так вечна не можа прадаўжацца. А заставацца на паверхні ўжо немагчыма. Жудасная падатковая сістэма, але гэта толькі вяршыня айсберга, а ёсць яшчэ і арэнда, і санэпідстанцыі, і сертыфікацыя - як з гэтым спраўляцца? Многія закрываюцца, пераносяць свой бізнэс у іншыя краіны. Кожны выжывае, як можа.

- Гэтай вясной мы ўжо бачылі «дармаедскія пратэсты», як вы ацэньваеце пратэстны патэнцыял беларускіх прадпрымальнікаў?

- Гэтай вясной я бачыў на Маршах абураных беларусаў і ІП. Прадпрымальнікі - гэта бомба запаволенага дзеяння: трошкі прыцісніце іх - чакайце выбуху. Бо гэта самы вальнадумны клас беларускага грамадства, яны не звязаныя абавязальніцтвамі кантрактаў, такія людзі могуць за сябе пастаяць, калі гэтая бомба выбухне - водгалас будзе вельмі моцным. Я б на месцы ўладаў дзесяць разоў падумаць перад тым, як закручваць гайкі ў сферы прадпрымальніцтва, толькі так можна пазбегнуць сацыяльнага выбуху і катастрофы. Але нешта наспявае, усе не могуць з'ехаць за мяжу. У маладых яшчэ ёсць нейкае поле дзеянняў, а старым? За мяжу не паедуць, а жыць трэба. Таму застаецца толькі адзін шлях абараніць свае правы і свабоды. І гэты шлях вядзе на Плошчу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках