6 траўня 2024, панядзелак, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх гастарбайтэраў у Расеі стане больш

4
Беларускіх гастарбайтэраў у Расеі стане больш

Іх колькасць можа вырасці да 700 тысяч чалавек.

Рост заробку ў Беларусі недастатковы для прадухілення адтоку працоўных рэсурсаў за межы краіны.

З улікам далейшай аптымізацыі колькасці працоўных калектываў у Беларусі і нястачы працоўнай сілы ў Расеі разрыў паміж заробкамі павялічыцца, прагназуюць экспэрты «Беларусь у фокусе».

«У большасці тыпаў дзейнасці заробак расейскіх работнікаў пераўзыходзіць заробак работнікаў беларускіх прадпрыемстваў, у асобных галінах - нафтаперапрацоўцы, здабычы нафты сферы паветранага транспарту - удвая больш, - адзначаецца ў аглядзе «Беларусь у фокусе».

Супастаўленне заробкаў у Расеі і Беларусі значна ўплывае на міграцыйныя працэсы працоўных рэсурсаў у Беларусі. Заробкі ў Беларусі знаходзяцца ў дыяпазоне ад 50 да 80% ад узроўню заробкаў у Расеі.

«Пры ўзроўні заробкаў на ўзроўні 75-80% адток працоўных рэсурсаў у Расею скарачаецца, але такое супастаўленне хутка заканчваецца з чарговай дэвальвацыяй, - канстатуюць экспэрты. - Пры ўзроўні заробкаў у Беларусі сумай ад 50 да 65% адток грамадзян Беларусі ў Расею зноў нарастае».

Паводле стану на 1 чэрвеня 2017 года, са звестак Федэральнай міграцыйнай службы, больш за 670 тысяч грамадзян Беларусі знаходзіліся ў Расеі.

Аднак сітуацыя з працоўнымі рэсурсамі складваецца ў гэтых краінах па-рознаму. У Беларусі за першыя 6 месяцаў 2016 года было звольнена на 35,7 тысяч чалавек больш, чым прынята на працу. І ў якасці беспрацоўных гэтыя звольненыя супрацоўнікі не зафіксаваныя ў афіцыйных службах занятасці, бо афіцыйнае беспрацоўе скарацілася за гэты перыяд з 0,8% да 0,7% на 1 ліпеня 2017 года.

У Расеі назіраецца нястача працоўных рэсурсаў, а колькасць беспрацоўных дасягнула мінімуму за апошнія паўтара года паводле метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы.

З прагнозаў экспэртаў, заробкі ў Расеі будуць павялічвацца больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з Беларуссю, розніца ў аплаце працы ў шэрагу галін стане дастатковай для пераезду ў Расею, а далейшая аптымізацыя працоўных калектываў у Беларусі будзе спрыяць пераходу свабодных працоўных рэсурсаў з Беларусі ў Расею.

«Гэта прывядзе да павелічэння колькасці беларускіх грамадзян у Расеі да 700 тысяч чалавек», - мяркуюць аўтары агляду.

У той жа час, з іх ацэнкі, найбольш кваліфікаваныя кадры з Беларусі будуць разглядаць варыянт працаўладкавання ў краінах ЕЗ з больш прывабным, у параўнанні з Беларуссю і Расеяй, заробкам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках