6 траўня 2024, панядзелак, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Ігара Комліка перавялі на Валадарку

2
Палітвязня Ігара Комліка перавялі на Валадарку
ІГАР КОМЛІК
ФОТА: FACEBOOK.COMom

Галоўнаму бухгалтару і старшыню Менскай гарадской арганізацыі прафзвязу РЭП вызначылі меру стрымання.

З СІЗА Ігара Комліка перавялі пад варту ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў прэс-сакратар Прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Мікалай Герасіменка.

Нагадаем, Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня разам з Генадзем Фядынічам і іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў праз падазрэнне ў няплаце падаткаў. Да вечара гэтага ж дня ўсіх, акрамя галоўнага бухгалтара, вызвалілі.

Паводле закона, праз 72 гадзіны затрыманага падлягае або адпусціць, або вызначыць яму далейшую меру стрымання. У дачыненні да Ігара Комліка такой мерай стала змяшчэнне пад варту ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Праваабарончыя арганізацыі 3 жніўня заявілі, што ўважаюць Ігара Комлік за палітвязня. На іх думку, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная і звязана з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках