4 траўня 2024, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскі бацюшка з'ехаў у манастыр, а знайшоўся ў віцебскім прыстанішчы

СМІ: Расейскі бацюшка з'ехаў у манастыр, а знайшоўся ў віцебскім прыстанішчы
МІКАЛАЙ КІРЭЕЎ (У ЦЭНТРЫ)
ФОТА: ВКОНТАКТЕ

У дачыненні да бацюшкі распачатая крымінальная справа.

Як паведамляе шэраг расейскіх СМІ, пры штурме прыстанішча з прасталыткамі ў Віцебску затрыманы бацюшка з храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ва Усеваложскім раёне Ленінградскай вобласці. Святога айца падазраюць у «стварэнні варункаў для занятку прастытуцыяй», паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі 47news, перад ад'ездам ён сказаў пападдзі аб ад'ездзе ў блаславёныя месцы.

Аб знікненні мужа, 39-гадовага святара, айца Мікалая, у паліцыю паведаміла жонка 4 жніўня. Паводле ейных слоў, ён з'ехаў у паломніцтва па Маскоўскай вобласці. Апошні раз тэлефанаваў дзесьці а 1 гадзіне 3 жніўня. Пасля гэтага на званкі Мікалай больш не адказваў і сам не тэлефанаваў.

Неўзабаве было высветлена яго месцазнаходжанне: бацюшка Мікалай быў затрыманы міліцыяй у Віцебску.

Паведамляецца, што Мікалая Кірэева затрымалі пры штурме прыстанішча і нібыта з прастытуткамі. Вядома таксама, што 4 жніўня распачатая крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 171 Крымінальнага кодэкса Беларусі: «Выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй або стварэнне варункаў для занятку прастытуцыяй». Мяркуецца, што бацюшка збіраўся вывезці ў горад Санкт-Пецярбург жанчын.

Настаяцель храма, дзе служыў бацюшка, мяркуе, што гэтая гісторыя можа быць фальшывай. Жонка ад каментароў адмаўляецца. Знаёмыя айца Мікалая, з якімі кантактаваў 47news, моцна здзівіліся, пачуўшы пра ягонае затрыманне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках