5 траўня 2024, Нядзеля, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскага пасла выклікалі ў беларускі МЗС

29
Польскага пасла выклікалі ў беларускі МЗС
Конрад Паўлік
ФОТА: PAP

Інцыдэнт звязаны з прынцыповай пазіцыяй Польшчы што да БелАЭС.

Пасла Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка запрасілі ў беларускі МЗС на размову пасля заяў кіраўніка польскага замежнапалітычнага міністэрства Вітольда Вашчыкоўскага, што Варшава не мерыцца ў будучыні закупляць энэргію Беларускай АЭС, піша tut.by.

«У выпадку, калі працытаваныя ў СМІ словы спадара Міністра цалкам адпавядаюць сказанаму, у наяўнасці відавочная палітызацыя руціннага пытання будаўніцтва Беларускай АЭС праз дэманстрацыю асобнымі краінамі так званай "еўрапейскай салідарнасці" пад ціскам літоўскай стараны», - каментуе гэтую пастанову беларускае Міністэрства замежных спраў.

Як паведамлялася раней, кіраўнік польскага МЗС Вітольд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю РІА «Новости» заявіў, што краіна не будзе купляць энэргію беларускай атамнай станцыі, бо яна грунтуецца на небяспечных тэхналогіях.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках