15 траўня 2024, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Ларысай Шчыраковай ператварыўся ў акцыю пратэсту

7
Суд над Ларысай Шчыраковай ператварыўся ў акцыю пратэсту
ФОТА: BELSAT.EU

Гомельцы апырскалі будынак суда, «каб не смярдзела».

У судзе Гомельскага раёна, дзе праходзіў суд над журналісткай-фрылансеркай Ларысай Шчыраковай, гомельцы правялі флэш-моб, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Салідарныя з журналісткай надзелі рэспіратары або марлевыя павязкі і прынеслі пульверызатар з надпісам «каб не смярдзела».

ФОТА: BELSAT.EU
ФОТА: BELSAT.EU

Сама ж журналістка прыйшла са звязкам часнаку, каб народнымі сродкамі «адпужваць нячыстую сілу».

ФОТА: BELSAT.EU

Прысутныя на судзе таксама трымалі аркушы з надпісамі «Не магу маўчаць» і «Я збіраю і распаўсюджваю інфармацыю. Я такі, як Ларыса Шчыракова».

Прычына, з якой улады гэтым разам пераследуюць журналістку - сюжэт пра тое, як гомельскія ўлады дазволілі будаваць жыллё ў прыватным сэктары на вуліцы Беларускай, Пясочным і Чкалаўскім праездах, а потым, засланіўшыся генпланам, наважылі аддаць дамы пад руйнаванне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках