4 траўня 2024, Субота, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зладзіў «Галодныя гульні»

28
Лукашэнка зладзіў «Галодныя гульні»
КАДРЫ З ФІЛЬМА «ГАЛОДНЫЯ ГУЛЬНІ»

У канцы трэцяй часткі, згодна са сцэнаром, дыктатуры прыходзіць канец.

Відавочна, што беларускі дыктатар Лукашэнка паглядзеў галівудскія «Галодныя гульні», піша «Салідарнасць».

У фільме (і кнізе) дзяржава Панем кантралюецца ўладай са сталіцы - Капітолія, якая жыве за кошт цяжкай працы жыхароў дванаццаці акругаў.

Капіталійцы квітнеюць, атрымліваюць асалоду ад багацця і празмернасцяў, у той час як у астатніх раёнах звычайныя людзі жывуць у страху і крайняй галечы.

Урад стварыў «Галодныя гульні», якія транслююцца праз тэлевізію на ўсю краіну, як спосаб падаўлення народнага бунту. Адзінаму пакінутаму ў жывых пераможцу ўлада забяспечвае сытае і нябеднае жыццё.

Прэзідэнтам Панема (дыктатарам Капітолія), улада якога не мае ніякіх абмежаванняў, з'яўляецца Карыялан Сноў. Адна з самых вядомых ягоных цытат: «Галодныя гульні праводзяцца, каб даць людзям надзеі (дакладней, прывід надзеі), і толькі надзея мацнейшая за страх».

Цяпер аб рэальнасці. Беларускія ўлады актыўна рыхтуюцца да правядзення ў Менску Еўрагульняў-2019. Тыднем раней прэзідэнт Беларусі агучыў, што створаны аргкамітэт на чале з прэм'ер-міністрам, падкамітэты на ўсіх кірунках і Дырэкцыя Еўрапейскіх гульняў. З ягоных слоў, «да нас ужо прыязджаюць розныя групы экспэртаў, кансультанты для абмеркавання ўсіх дэталяў, звязаных з падрыхтоўкай Еўрагульняў, урад рэгулярна інфармуе, што праца вядзецца, і мы рухаемся ў правільным кірунку».

- Але мяне насцярожвае шэраг пытанняў, і перш за ўсё асноўны - краіна Гульнямі яшчэ не жыве, - заявіў Лукашэнка.

Калумністы ўжо адрэагавалі, чаму «краіна не жыве Гульнямі», адзначыўшы, што калі пачынаюцца праблемы з хлебам, становіцца не да відовішчаў. А на форумах удакладнілі: «Перадайце, што краіна жыве нізкімі заробкамі і жабрацкімі пенсіямі. Не да гульняў! Хіба што - галодных».

Зрэшты, відавочна, галівудскія «Галодныя гульні» дыктатар усё ж глядзеў і нешта нават наматаў на вус. Занадта ўжо яскравы асацыятыўны шэраг. Пытанне ў тым, ці даглядзеў ён трылогію да канца і ці зрабіў высновы?

Спойлер: у канцы трэцяй часткі дыктатуры прыходзіць канец.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках