4 траўня 2024, Субота, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Ангела Мэркель прадэманстравала свае вакальныя здольнасці

2
Відэафакт: Ангела Мэркель прадэманстравала свае вакальныя здольнасці
Ангела Мэркель

Канцлерка Нямеччыны выканала фрагмент джазавай кампазіцыі.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель адзначылася на чарговым перадвыбарчым мітынгу вельмі нечаканым учынкам, на які звярнулі ўвагу нямецкія СМІ, піша hyser.com.ua.

Фраў Мэркель праспявала фрагмент кампазіцыі з рэпертуару спявачкі Ушы Брунінг. Падчас аднаго з перадвыбарных мерапрыемстваў артыстка спявала песню Strange things happen every day («Дзіўныя рэчы адбываюцца са мной»). У пэўны момант яна працягнула мікрафон Ангеле Мэркель, якая сядзела ў першым шэрагу. Канцлерка не разгубілася і падхапіла песню.

Ушы Брунінг паўтарыла гэтую імправізаваную задуму некалькі разоў. Аўдыторыя сустрэла наваспечаны дуэт апладысментамі.

Адзначым, што перадвыбарнае мерапрыемства адбылося ў Бэрліне.

Парламенцкія выбары ў Нямеччыне адбудуцца 24 верасня 2017 года. На іх абяруць 630 сябраў 19-га Бундэстагу, які і вызначыць імя новага канцлера тэрмінам на 4 гады. У пачатку верасня Ангела Мэркель перамагла свайго галоўнага канкурэнта на выбарах Марціна Шульца на тэлевізійных дэбатах. Яна з'яўляецца галоўным фаварытам выбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках