11 траўня 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Ігар Комлік застаецца пад вартай

Палітвязень Ігар Комлік застаецца пад вартай
ІГАР КОМЛІК
ФОТА: FACEBOOK.COM

Улады адхілілі прашэнне бухгалтара РЭП аб змене меры стрымання.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», 15 верасня суд Партызанскага раёна разгледзеў скаргу Ігара Комлік на меру стрымання - утрыманне пад вартай. У скарзе ён прасіў змяніць меру стрымання, бо ўважае што яна ўжытая да яго беспадстаўна і ў утрыманні яго пад вартай падчас следства няма неабходнасці.

Суддзя Наталля Дзядкова наважыла, што мера стрымання абраная законна і абгрунтаваная, бо Ігар Комлік абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве. Яна пакінула пастанову намесніка генеральнага пракурора без зменаў, а скаргу без задавальнення. У суд абвінавачанага не дастаўлялі.

Абаронца Ігара Комлік накіравала скаргу ў Менгарсуд на пастанову суда Партызанскага раёна, які прызначыў яе разгляд на 19 верасня.

Ігар Комлік знаходзіцца пад вартай ужо больш за месяц.

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакументаў у офісе прафзвязу РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі (затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніча дапыталі і адпусцілі, а Ігар Комлік заставаўся пад вартай.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязням. Са слоў праваабаронцаў, распачатая супраць прафзвязных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафзвязнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленне права на свабоду асацыяцый.

У падтрымку прафзвязных лідараў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Акрамя таго, з сумеснай заявай выступілі Абсерваторыя ў абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зняць усе абвінавачванні з Ігара Комлік і спыніць крымінальны пераслед лідараў прафзвязных арганізацый за іх мірную дзейнасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках