2 траўня 2024, Чацвер, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Расеі ўпаў і цалкам згарэў баявы самалёт

18
Відэафакт: У Расеі ўпаў і цалкам згарэў баявы самалёт
ЯК-130
Фото: militaryarms.ru

Катастрофа адбылася ў Варонежскай вобласці непадалёк ад аэрадрома Барысаглебскі.

Сёння ўпаў, разбіўся, а пасля гэтага цалкам згарэў расейскі вучэбна-баявы самалёт Як-130, піша real-vin.com.

Катастрофа адбылася ў Варонежскай вобласці непадалёк ад аэрадрома Барысаглебскі.

Ахвяр удалося пазбегнуць. З паведамленняў расейскіх вайскоўцаў, пілоты здолелі адвесці страціўшы кіраванне самалёт ад раёна жылых дамоў, пасля чаго самі катапультаваліся. Папярэдняя прычына - адмова рухавіка.

Шукаць іх не давялося - яны самі па рацыі выйшлі на сувязь і былі падабраныя. Абодва жывыя і здаровыя.

Відэа выклала выданне Рэн-ТВ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках