8 траўня 2024, Серада, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Дзень нацыянальных сімвалаў Беларусі

11
Сёння - Дзень нацыянальных сімвалаў Беларусі

26 гадоў таму Вярхоўны Савет зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі нашай краіны.

19 верасня 1991 года на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны - Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы - герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Аднак ужо праз 4 гады, на рэферэндуме 1995 года, ініцыяваным Аляксандрам Лукашэнкам, гістарычныя сімвалы вольнай Беларусі былі пазбаўленыя статусу дзяржаўных і трапілі пад забарону, пад якой знаходзяцца і цяпер.

Аднак герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг застаюцца адзінымі сапраўднымі нацыянальнымі сімваламі Беларусі. Наш бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся не пазней за пачатак ХVІ стагоддзя, дзе верхняя палоса - колер «Пагоні», сярэдняя - спрадвечны колер самога сцяга, а ніжняя - колер рыцарскага шчыта на «Пагоні» (адзначым, што акрамя белага былі і іншыя варыянты колеру шчыта: чырвоны, сіні). Найбольш старажытная выява беларускага сцяга захавалася на карціне, прысвечанай пераможнай бітве нашых продкаў з маскавітамі пад Воршай (1514 год).

Дзяржаўным жа гербам Вялікага Княства з другой паловы ХІІІ стагоддзя сталася выява збройнага рыцара на кані - «Пагоня». Мяркуецца, што напачатку яна была гербам Полацка, а таксама Навагрудка. З пачатку ХV стагоддзя на шчыце «Пагоні» ўжо сустракаецца шасцікутны крыж з карацейшай верхняй перакладзінай. Такія крыжы былі тыповымі хрысціянскімі сімваламі ў Беларусі ў ХІ-ХІV стагоддзях. Першыя ж звесткі пра сцягі з выявамі «Пагоні» сустракаюцца з часоў Грунвальдскай бітвы (1410 год).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках