19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пакінуў у Слуцку незвычайны гасцінец

29
Беларус пакінуў у Слуцку незвычайны гасцінец

Цяпер усе просяць яго прыехаць да іх у горад.

Беларускі блогер Віталь Храмцоў з'ездзіў у Слуцк і зрабіў незвычайны падарунак дзяўчыне-барысце, якая збірала з гасцінцаў "на ровар".

Ён адправіўся ў іншы горад і купіў для яе сапраўдны ровар, а відэа з рэакцыяй случанкі выклаў на сваёй TikTok-старонцы.

@bulbanews

Исполнили мечту🤗

♬ оригинальный звук - Виталик bulbanews

Блогер зайшоў у слуцкі гандлёвы цэнтр «Еўрапарк» і замовіў там гарбату ў кавярні. Тут ён убачыў каля касы шкляначку для гасцінца, на якой было напісана «на ровар». Дзяўчына-барыста на імя Улада патлумачыла, што ровар ёй патрэбны для катання па горадзе.

Далейшы свой учынак Віталь патлумачыў жаданнем "зрабіць добрую справу". Чамусьці падумаў, што ў Слуцку ровараў у продажы няма (потым карыстальнікі сацсеткі даказалі яму, што іх тамака вельмі шмат прадаюць), ён без ведама дзяўчыны адправіўся ў суседні Салігорск і купіў ёй тамака ружовы ровар Stels.

- Перажываю, блін. Спадзяюся, ёй усё спадабаецца, - прызнаўся блогер адразу пасля пакупкі.

Калі проста да прылаўка кавярні падкацілі новы ровар, Улада спачатку прыняла ўсё за розыгрыш - яе пераканаў толькі гарантыйны талон на падарунак, які ёй уручыў цік токер.

Дзяўчына распавяла, што не так даўно працуе барыста і спачатку збіралася збіраць «на мора», але разважыла, што гэта «занадта вялікая мара».

За паўдня ролік сабраў ужо амаль 200 тысяч праглядаў. Некаторыя карыстальнікі, як і Улада, спачатку не верылі ў такую шчодрасць з боку незнаёмага чалавека, але потым у каментары прыйшла сама дзяўчына і пацвердзіла, што ўсё праўда, яшчэ раз падзякаваўшы цік-токеру.

«Пакуль вы сумняваецеся, чалавек ездзіць на новым ровары», – адказаў аўтар роліка.

Іншыя каментатары пахвалілі Віталя, а сёй-той назваў яго «беларускі Містэр Біст» (MrBeast — папулярны амерыканскі блогер, прадпрымальнік і філантроп, на яго канал у YouTube падпісаны больш за 250 млн чалавек. Вядомы сваімі відэа, дзе робіць падарункі і ладзіць розыгрышы сярод незнаёмых людзей).

Цяпер многія чакаюць яго ў сваім горадзе і просяць пакінуць такія ж «гасцінцы», а то і лепшыя:

«А мне купіце, я жыву ў Баранавічах, працую на рынку, у шапіку прадаю квас. Вельмі збіраю на мару ўжо тыдзень» (марай быў ноўтбук або ізноў жа ровар).

«Заўтра ў майстэрні пастаўлю скарбонку».

«Я таксама Улада. А можна мне таксама такі ж гасінец пакінуць?

«Я хутка пераязджаю з Менска ў Слуцк, не бачу там перспектыў».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках