7 траўня 2024, aўторак, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Начныя тарыфы» ад ЖКГ: Беларусы будуць вячэраць пры свечках і ў футрах

66
«Начныя тарыфы» ад ЖКГ: Беларусы будуць вячэраць пры свечках і ў футрах

З 17:00 да 22:00 лепш нічога не ўключаць.

У «Белэнэрга» распавялі, колькі беларусы могуць зэканоміць на электраэнэргіі пры пераходзе на дыферэнцыраваныя тарыфы ў залежнасці ад часу дня, а не спажытага аб'ёму. Нагадаем, у Беларусі дзейнічае некалькі тарыфаў на аплату электраэнэргіі - у залежнасці ад аб'ёмаў спажывання і ад часу дня, піша tut.by.

Беларусы, якія разлічваюцца за электраэнэргію ў залежнасці ад аб'ёму яе спажывання, льготнымі тарыфамі аплачваюць да 250 кВт•г у абсталяваных электраплітамі кватэрах, да 150 кВт•г - у неабсталяваным электраплітамі жыллі. А ў кватэрах, якія не абсталяваныя электраплітамі, цэнтральным гарачым водазабеспячэннем і газазабеспячэннем, - да 300 кВт•г. За спажытую электраэнэргію звыш гэтых лімітаў давядзецца плаціць альбо адпаведна тарыфу з павышаючым каэфіцыентам, альбо адпаведна тарыфу, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат (залежыць ад аб'ёму спажывання).

Таму беларусам, якія рэгулярна перавышаюць ліміты ў льготных тарыфах, можа быць больш выгадным перайсці на аплату ў залежнасці ад часу дня, а не спажытага аб'ёму. Так, даражэй за ўсё электраэнэргія абыходзіцца ў будныя дні з 17.00 да 22.00.

Спецыялісты «Белэнэрга» прыводзяць прыклад. Сям'я, якая жыве ў абсталяванай электраплітой кватэры і спажыла 400 кВт•г, заплаціць 48,68 рубля адпаведна тарыфу ў залежнасці ад аб'ёму спажывання. А калі гэтая ж сям'я пяройдзе на тарыфы адпаведна часу, то ёй трэба будзе заплаціць ужо 40,54 рубля за той жа аб'ём спажытай электраэнэргіі.

Сям'і, якая жыве ў абсталяваным газавай плітой кватэры і спажыла 300 кВт•г, трэба заплаціць 44,4 рубля ў тарыфах у залежнасці ад аб'ёму спажывання. Пры пераходзе на гадзінныя тарыфы гэтая сума складзе 36,21 рубля пры такім жа аб'ёме спажывання.

Каб перайсці з аплаты адпаведна тарыфам у залежнасці ад аб'ёмаў спажытай электраэнэргіі да аплаты адпаведна з тарыфамі, дыферэнцыраванымі па часу дня, трэба напісаць заяву і аднесці яе ў «Энэргазбыт». Пры гэтым трэба абзавесціся шматтарыфнымі лічыльнікамі.

Нагадаем, з 1 верасня ў Беларусі праіндэксавалі кошты прыроднага і звадкаванага газу, а таксама тарыфы на цеплавую і электрычную энэргію. Так, згодна з субсідаваным тарыфам (0,1094 руб за КВт•г) па-ранейшаму будуць аплачваць электраэнэргію беларусы, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах) з усталяванымі электраплітамі і якія спажылі за месяц не больш за 250 кВт•г. За спажытую электраэнэргію ў інтэрвале ад 250 да 400 кВт•г трэба будзе заплаціць паводле субсідаванага тарыфу, але з падвышаным каэфіцыентам ў 1,3 - 0,1422 руб за КВт•г (але не больш за тарыф, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат). Тыя ж беларусы, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах) з усталяванымі электраплітамі і спажываюць больш за 400 кВт•г, будуць аплачваць паводле поўнага тарыфу 0,19 руб за КВт•г.

Пры пераходзе на тарыфы, дыферэнцыраваныя па часе дня, у абсталяваных электраплітамі кватэрах у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00 у будні, кругласутачна ў выхадныя і святочныя дні) з 1 верасня дзейнічае тарыф 0,0764 рубля за кВт•г, а ў перыяд максімальных нагрузак (у будныя дні з 17.00 да 22.00) - 0,2189 рубля за кВт•г.

Нагадаем, у Беларусі прапануюць увесці новыя дыферэнцыраваныя тарыфы на электрычнасць для насельніцтва. З такой ініцыятывай раней выступіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

На ягоную думку, дыферынцыянаванымі тарыфамі ў Беларусі трэба займацца больш глыбока і больш актыўна прапагандаваць іх выкарыстанне сярод насельніцтва. Так званы тарыфны сшытак, адзначыў ён, павінна быць больш аб'ёмным, ступень дыферэнцыяцыі - большай. «У чалавека павінна быць магчымасць скарыстацца ільготным тарыфам цягам дня ці тыдня, каб выконваць энэргазатратнасць працы ў доме. Тое ж - для прамысловых прадпрыемстваў», - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках