8 траўня 2024, Серада, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Трэба падтрымліваць сваіх суайчыннікаў і ганарыцца імі

4
Аляксандр Глеб: Трэба падтрымліваць сваіх суайчыннікаў і ганарыцца імі
Аляксандр Глеб

Беларускі футбаліст распавёў пра свае жыццёвыя прынцыпы.

Былы паўабаронца «Арсенала» і «Барселоны» беларус Аляксандр Глеб падтрымаў галоўнага трэнера «Хал Сіці» (Англія, Д2) расейца Леаніда Слуцкага. Раней экс-гулец каманды Расеі Андрэй Канчэльскіс раскрытыкаваў Слуцкага, заявіўшы, што ён не адпавядае ўзроўню чэмпіён-лігі. Пад кіраўніцтвам Слуцкага «Хал» пасля васьмі тураў займае 17-е месца ў турнірнай табліцы з 24 каманд, піша pressball.by.

- Вядома, Андрэй Канчэльскіс у мінулым быў вельмі добрым футбалістам, але я не думаю, што крытыкаваць Слуцкага цяпер - правільна, - падае словы Глеба sport-express.ru. - У расейцаў, як і ў беларусаў, на ўзроўні ментальнасці ёсць такая звычка. Трэба, наадварот, падтрымліваць сваіх суайчыннікаў і ганарыцца імі. Я не ўхваляю такія крытычныя выказванні.

Калі ў камандзе змяняецца так шмат футбалістаў, гэта заўсёды няпроста. Я ніколі не быў трэнерам, але магу з упэўненасцю сказаць гэта з пазіцыі гульца. Нават калі з клуба сыходзіць некалькі чалавек, ужо вельмі складана. А тут што на ўваход, што на выхад - больш за дзесяць футбалістаў. Безумоўна, гэта стрэс, і патрэбны час, каб каманда адгуляла і наладзіла страчаныя сувязі. Тым больш Слуцкі ніколі не працаваў за мяжой. Яму трэба сабраць каманду, на якую ён будзе разлічваць і вакол якой будзе будавацца ўся гульня. Гэта марудны працэс.

Лёс Слуцкага ў «Хале» толькі ў руках кіраўніцтва клуба. Вельмі хацелася б, каб яму далі як мага больш часу. Думаю, каб цалкам адаптавацца і стварыць баявы калектыў, трэба блізу двух сезонаў. Але ці дадуць Слуцкаму столькі часу? Ён - моцны спецыяліст, які праходзіць новы этап у кар'еры, і не хацелася б, каб у ходзе дэбютнага сезону ў Англіі яго звольнілі. У кожным выпадку цяпер Слуцкі атрымлівае бясцэнны досвед.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках