9 траўня 2024, Чацвер, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Лапшын: На Валадарцы ахоўнікі звярталіся да мяне «русіш швайн»

8
Аляксандр Лапшын: На Валадарцы ахоўнікі звярталіся да мяне «русіш швайн»
АЛЯКСАНДР ЛАПШЫН

Блогер распавёў пра варункі ў турме КДБ і сапраўдных беларускіх мужчын з крэменю.

12 верасня прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў вызваліў з турмы расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына, які патрапіў у зняволенне за «заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана», піша nn.by.

А перад экстрадыцыяй у Баку Лапшын правёў два месяцы ў беларускім следчым ізалятары. Свае ўражанні ён апублікаваў на старонцы ў «Жывым журнале».

Лапшын не шкадуе чорных фарбаў. Маўляў, у параўнанні з Валадаркай нацысцкі Асвенцым падасца не такім ужо страшным месцам. Расейца затрымалі ў Беларусі 15 снежня 2016 года, паводле ягоных слоў, два дні трымалі ў Першамайскім РУУС без вады і ежы.

«Прывезлі з РУУС уночы, спачатку доўга трымалі ў бітком набітым аўтазаку на марозе. На вуліцы чуўся смех аховы і жарты «Шнэль, шнэль русіш швайн». Чуць такое ад беларусаў, хай і не самых разумных супрацоўнікаў службы аховы турмы, але ўсё ж чые дзяды гінулі ў барацьбе з фашыстамі - гэта жах», - піша Лапшын.

Блогер піша, што следчы ізалятар даўно не рамантаваўся - брудна, аблезла, холадна, вільготна. Стаўленне да Лапшына было крыху лепшае, чым да астатніх зняволеных.

«Пад раніцу ў камеру завялі нейкага хлопца, які са стогнам ледзь дайшоў да жалезнага ложка і ўпаў на яго. Ён патлумачыў, што яму выдалілі грыжу даслоўна сёння, міліцыянты яго ўзялі з лякарні проста са швамі на жываце (ён задраў швэдар і паказаў жудаснае шво, з падцяканнем з яго крыві). За што ўзялі? Той сумна ўсміхнуўся «Жыве Беларусь». Я не зразумеў, за што? Той бяссільна махнуў рукой, маўляў, пакінь». Не зразумела, пра каго тут ідзе гаворка. У агульнай камеры Лапшына сустрэлі прыязна. «Публіка цалкам культурная. Каго там толькі няма: буйныя бізнэсоўцы, якія сядзяць паводле падазрэння растрат, два палкоўнікі МУС Беларусі, кіраўніцтва ашмянскай мытні, пара галоўных інжынераў шараговых прадпрыемстваў, фінансавыя дырэктары фірмаў. Але яшчэ цікавейшы быў кантынгент замежнікаў: японец, бразілец, нігерыец і мангол. Трое, акрамя японца, былі экстрадаваныя з розных краін свету на запыт Беларусі, і ўсе былі махляры ў галіне крэдытных картак. Японец быў самы няшчасны, ён вядомы ў Японіі мастак-карыкатурыст, клічуць яго Daichi Yoshida з прыгарада Токіё і трапіў ён у турму ну зусім на пустым месцы. Ляцеў з Еўропы з перасадкай у Менску і ў яго багажы беларуская мытня знайшла сувенірны пісталет. Той факт, што ў яго не сапраўдны ніхто і не адмаўляў. Вось толькі небараку знялі з рэйса, а пісталет адправілі на экспэртызу, якая доўжылася ўжо... паўгода!» - піша ён.

«Усе выглядаюць дрэнна, ва ўсіх ад беднага харчавання бледная скура, дрэнныя зубы, хваравітая худзізна, сінякі пад вачыма. Сонечнага святла няма, вокны наглуха зачыненыя трыма радамі кратак, ад чаго не заўсёды зразумела дзень цяпер ці ноч. Ляжаць удзень у ложках нельга, за гэта могуць адправіць у карцар», - працягвае Лапшын.

Затым блогер распавядае пра рацыён харчавання ў следчым ізалятары, а таксама аб правілах чытання.

«Беларускія мужчыны - сапраўдныя мацакі. Яшчэ ніколі не сустракаў такіх моцных духам і мужных людзей, якіх фашысцкая турма ў цэнтры Менска не зламала, а толькі зрабіла мацнейшымі», - заканчвае свой артыкул Аляксандр Лапшын.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках