3 траўня 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На птушкафабрыцы пад Гомелем выдаюць заробак па алфавіце

14
На птушкафабрыцы пад Гомелем выдаюць заробак па алфавіце
ФОТА: БЕЛТА

У гэтым месяцы выплацілі да літары К.

У «Камсамолку» звярнуліся працаўнікі птушкафабрыкі «Рассвет» у Гомельскім раёне, абураныя парадкам выплаты заробкаў.

- У нас пачалі выдаваць заробак у алфавітным парадку. У гэтым месяцы з 12 чысла атрымалі заробак тыя работнікі, чые прозвішчы пачынаюцца з літар ад А да К. А толькі потым усе астатнія. Калі - невядома, у бухгалтэрыі кажуць, што няма грошай на рахунках, і кідаюць слухаўку. А дзе грошы ад рэалізацыі прадукцыі? Заробак усяго 260 рублёў на месяц, і мы не можам яго дамагчыся! У мінулыя месяцы атрымлівалі і 26-га, і 27-га чысла. А як плаціць камунальныя, крэдыты, каб не было пені і пратэрміновак?

У адміністрацыі птушкафабрыкі адказалі, што, па прынятай калектыўнай дамове, выплата заробку на прадпрыемстве - з 12 да апошніх дзён месяца ў залежнасці ад наяўнасці сродкаў на рахунках:

- Таму мы нічога не парушаем. У алфавітным парадку - так, а як жа яшчэ? У нас фэйскантролю няма. Грошы паступілі - заплацілі.

Работнікі ж сцвярджаюць, што не бачылі новай калектыўнай дамовы:

- Калі мы паступалі на працу, падпісвалі іншую калектыўную дамову. І ўрад даваў заданне выплачваць заробак не пазней за 25-га чысла кожнага месяца, каб людзі паспявалі плаціць па рахунках. Чаму наша кіраўніцтва не слухае ўрад? Добра б аванс быў, але ў нас выплата толькі раз на месяц, і то пасля 25-га чысла.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках