30 красавiка 2024, aўторак, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля слоў Лукашэнкі звольніўся галоўны сіноптык Беларусі

79
Пасля слоў Лукашэнкі звольніўся галоўны сіноптык Беларусі
ДЗМІТРЫЙ РАБАЎ
ФОТА: ONLINER.BY

Пра прычыны сыходу Дзмітрый Рабаў не паведаміў.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды, пакідае сваю пасаду. Пра гэта ён паведаміў tut.by.

Паводле ягоных слоў, ён павінен пакінуць Белгідрамет. Пра прычыны сыходу самы вядомы сіноптык Беларусі не паведаміў.

Нагадаем, 14 верасня, прызначаючы новага кіраўніка Мінпрыроды, Лукашэнка раскрытыкаваў якасць прагнозаў надвор'я.

«Іх прагнозы часам не тое што чытаць... Часам, прачытаўшы, хочацца, каб наогул нічога там не прагназавалі. Там больш за тысячу чалавек. Займіцеся гэтай структурай і навучыцеся працаваць у структуры - зусім невялікая - у нашым войску ёсць (у ВПС і войсках СПА) - на тры дні інфармацыя пагадзінная, і ні разу не памыляліся», - сказаў Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што, чытаючы штодзённы прагноз надвор'я, у яго ўзнікае жаданне «проста разагнаць гэтую арганізацыю».

Дзмітрый Рабаў – самы вядомы твар Белгідрамета: менавіта ён часцей за ўсё з'яўляўся ў СМІ і на тэлеывізіі.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках