4 траўня 2024, Субота, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія сілавікі зоймуцца крыптавалютамі

23
Беларускія сілавікі зоймуцца крыптавалютамі
ФОТА: 123RF

Сілавікі ўбачылі ў крыптавалютах шчыліну для кіберзлачыннасці.

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк мяркуе, што айчынныя сілавікі мала надаюць увагі крыптавалютам. На ягоную думку тут магчымыя шчыліны для кіберзлачыннасці, паведамляе belmarket.by.

- Мы стараемся працаваць у трэндзе, але факт у тым, што праваахоўныя органы адстаюць у разглядзе праблем кіберзлачыннасці, новаўтвораных фінансавых інстытутаў. Да нас яшчэ толькі даходзяць такія паняцці, як крыптавалюты, біткоіны. Я нядаўна пабываў на канферэнцыі ў Еўропе і ўбачыў, што пытанне вельмі сур'ёзнае, якое дазваляе нядобрасумленным людзям сыходзіць ад выплаты падаткаў і кампенсацыі шкоды, - сказаў Канюк.

Біткоін і іншыя крыптавалюты ўжо не раз выкарыстоўваліся для разлікаў у наркагандлі, выплаты ўзнагарод за заказныя злачынствы. Многія фінансавыя рэгулятары ўжо папярэдзілі пра рызыкоўныя ўкладанні ў ICO, першаснае размяшчэнне крыптавалют, за якімі могуць хавацца ашуканцы, арганізатары пірамід.

У трэцяй дэкадзе кастрычніка ў Генпракуратуры плануецца правесці аператыўную нараду з кіраўнікамі IT-кампаній. Будуць разгледжаны пытанні, якія перашкаджаюць развіццю IT-сферы. Са слоў Канюка, з просьбай правесці такую нараду звярнуўся бізнэсовец Алег Хусаенаў, які апошнім часам інвестуе ў сектар інфармацыйных тэхналогій вялікія сродкі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках