4 траўня 2024, Субота, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці кіне «Камунарка» выратавальнае кола берасцейскай «шакаладцы»?

7
Ці кіне «Камунарка» выратавальнае кола берасцейскай «шакаладцы»?
ФОТА: VB.BY

Прадпрыемства трапіла ў складаную эканамічную сітуацыю і дагэтуль не можа выблытацца з фінансавай неаплатаздольнасці.

У канцэрне «Белдзяржхарчпрам» на просьбу vb.by пракаментавалі сітуацыю ў «Першай шакаладнай кампаніі»

Гісторыя прадпрыемстваў бывае такой жа драматычнай, як і людскія лёсы. У «Першай шакаладнай кампаніі» пачатак быў шматспадзеўным і, калі гэта дастасавальнае слова, прыгожым. У канцы 90-х гадоў прадукцыя берасцейскай фабрыкі вылучалася якасцю на рынку кандытарскай прадукцыі, дзе правіла баль сурагатная шакаладная плітка. За кароткі час сфармаваўся калектыў прафесіяналаў. Адна за другой на рынку з'яўлялася новая прадукцыя – і амаль адразу заваёўвала сэрцы спажыўцоў: шакалад пад маркай «Ідэал», цукеркі «Фрутэль», «Арабэла» і «Мірабэла»... Іх смак памятаюць дагэтуль, хоць прайшло амаль два гады, як вырабы зніклі з прылаўкаў крам.

Прадпрыемства трапіла ў складаную эканамічную сітуацыю і дагэтуль не можа выблытацца з фінансавай неаплатаздольнасці. Міравое пагадненне, якім у снежні 2016 года закончылася доўгае высвятленне стасункаў з крэдыторамі, жаданых вынікаў не прынесла. Чаму? Сітуацыю пракаментавала начальніца аддзела кандытарскай галіны канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Вольга Старасціна.

ФОТА: VB.BY

- Пасля таго, як у эканамічным судзе Берасцейскай вобласці было дасягнутае міравое пагадненне з крэдыторамі, прадпрыемства планавала прыступіла да выпуску прадукцыі ў сакавіку гэтага года. Чаму, на ваш погляд, вытворчасць дагэтуль прастойвае?

– Міравое пагадненне з асноўнымі крэдыторамі было дасягнутае прызначаным судом антыкрызісным кіраўніком Дзянісам Плецянёвым. Гэтым пагадненнем прадугледжваўся пачатак працы СТАА «Першая шакаладная кампанія» пры ўмове развязання пытанняў фінансавання, якое магчыма было ажыццявіць за кошт банкаўскіх крэдытаў. Дагэтуль банкі не прынялі станоўчай пастановы наконт крэдытавання, таму праца фабрыкі пакуль не пачатая.

СТАА «Першая шакаладная кампанія» – арганізацыя са 100-адсоткавым прыватным капіталам. Пры гэтым, на думку канцэрна «Белдзяржхарчпрам», заснавальнікамі кампаніі не ўжываецца належных захадаў для аднаўлення яе працы.

- Якімі з улікам гэтага бачацца перспектывы «Першай шакаладнай кампаніі»? Ці ёсць шанец захаваць прадпрыемства?

– Альтэрнатыўным спосабам запуску вытворчага працэсу з'яўляецца загрузка магутнасцяў фабрыкі на давальніцкіх умовах. СТАА «Першая шакаладная кампанія» праводзіць перамовы з СААТ «Камунарка» ў рэалізацыі гэтай схемы супрацоўніцтва. Высокія патрабаванні, што выстаўляюцца да прадукцыі пад брэндам «Камунарка», абавязваюць СТАА «Першая шакаладная кампанія» да ўжывання сур'ёзных захадаў для падрыхтоўкі вытворчых памяшканняў і тэхналагічнага абсталявання. Пакуль фабрыка не гатовая да гэтага. Перамоўны працэс прадаўжаецца.

ФОТА: VB.BY

- З тых часоў, як вытворчасць спынілася, многае памянялася на рынку кандытарскай прадукцыі ў краіне і за мяжой. Ці ёсць у прадпрыемства ніша на рынку?

– Нягледзячы на нязначную долю СТАА «Першая шакаладная кампанія» ў аб'ёмах вытворчасці кандытарскіх вырабаў (блізу 2% у арганізацыях кандытарскай галіны канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і 1% – у кандытарскіх арганізацыях рэспублікі), а таксама на высокую канкурэнцыю з боку імпарцёраў, прадукцыя фабрыкі мела папулярнасць і карысталася попытам.

Можна з упэўненасцю казаць аб тым, што вяртанне прадукцыі фабрыкі на паліцы крам было б прыемнай і чаканай падзеяй для пакупнікоў. Але доўгая адсутнасць брэнда «Ідэал» на рынку рэспублікі прывяла да яго замяшчэння аналагічнай прадукцыяй іншых вытворцаў, як айчынных, так і замежных. Таму ў выпадку аднаўлення вытворчасці прадукцыі вяртанне на рынак рэспублікі і здабыванне аўтарытэту на вонкавых рынках будзе спалучанае для фабрыкі з вялікай і няпростай працай. Гэта паказваюць і праведзеныя перамовы з канцэрнам ТАА «Беларуская цукровая кампанія» – суб'ектам тавараправоднай сеткі канцэрна на расейскім рынку.

У адміністрацыі СЭЗ «Брэст» сцвярджаюць, што і аблвыканкам, і адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны прыкладаюць намаганні, каб «Першая шакаладная кампанія» магла аднавіць працу. Для гэтага, паводле інфармацыі з вартых даверу крыніц, патрабуецца блізу 9 млрд руб ранейшымі (каб ажыццявіць вытворчы цыкл і пачаць бясстратную працу). Але банкі не ідуць на саступкі праблемнаму прадпрыемству.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках