7 траўня 2024, aўторак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы дапамаглі сям'і з Койданава выплаціць завінавачанасць за камуналку

27
Беларусы дапамаглі сям'і з Койданава выплаціць завінавачанасць за камуналку

Дзякуючы народнай салідарнасці дзеці застануцца з бацькамі.

Сям'я Мокас з Койданава (Дзяржынска), якая звярталася да «Белсату», бо іх пецярых дзяцей маглі забраць у прытулак, выплаціла ўсю запазычанасць. Адразу пасля выхаду сюжэту адгукнулася вялікая колькасць неабыякавых гледачоў, якія прапанавалі дапамогу.

У бацькоў адбіраюць дзяцей. Прычына - завінавачанасць за камуналку

«Сюжэт выйшаў у чацвер, а ў выходныя - субота-нядзеля - сталі паступаць грошы на рахунак, яны пыталіся рахунак банка, куды можна пералічыць грошы, было два чалавекі, якія пералічылі грошы на пошту, і былі людзі, якія пералічылі грошы з Расеі. Сума была сабраная значна большая, чым была патрэбна», - кажа Марына Мокас, маці 5 дзяцей.

Нагадаем, сям'і надалі статус сацыяльна небяспечнага стану, бо існавала запазычанасць за электраэнергію, якая складала Br350.

«Хачу сказаць дзякуй усім тым людзям, якія дапамаглі ў развязанні гэтай праблемы. Таму што сваімі сіламі мы б не справіліся», - распавядае Мокас.

Пасля выплаты запазычанасці сацыяльныя службы пачалі рыхтаваць пакет дакументаў, каб зняць з сям'і ганебны статус.

«Трэба было падаць даведку, што запазычанасці няма, я яе падала. Узяла ў энергазбыце. А так пастанавілі мясцовыя ўлады, школы, СПЦ. Прэтэнзій да мяне ні з адной школы няма, ад СПЦ таксама няма, таму я думаю, што на гэтым тыдні здымуць», - тлумачыць маці 5 дзяцей.

Пасля выхаду сюжэту таксама падключыліся чыноўнікі, прапанавалі Марыне сабраць паперы на наданне адраснай дапамогі, сума і тэрміны выплаты жанчына не ведае, але задаволеная такой пастановай.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках