6 траўня 2024, панядзелак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto выпусцілі новы кліп на песню «Папяроска»

Brutto выпусцілі новы кліп на песню «Папяроска»

Беларускія рок-музыкі прэзентавалі відэа на песню з новага альбома «Рокi».

Беларуская панк-рок група Brutto выпусціла кліп на песню з новага альбома «Рокi». Словы да песні «Папяроска» напісаў украінскі паэт Сяргей Жадан, пераклад на беларускую мову зрабіў Андрэй Хадановіч.

Здымкі доўжыліся цягам двух дзён у Кіеве. Асноўнай лакацыяй стала закінутая псіхлякарня. Сяргей Жадан, які, апроч "Папяроскі" напісаў тэкст да яшчэ трох трэкаў з апошняга альбома, распавёў:

«BRUTTO даюць прыкурыць па-сапраўднаму. Найбольш шчымлівая і пранізлівая песня з новага альбома. Гісторыя аб шчаслівым дзяцінстве, з якога вырастаюць усе нашы шкодныя звычкі. Весела, як і павінна быць у дзяцінстве».

У кастрычніку гэтага года BRUTTO адпраўляюцца ў маштабны тур у падтрымку новага альбома «РОКI» па 23 гарадах Украіны. Фіналам тура стане канцэрт у Кіеве, запланаваны на 18 лістапада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках