6 траўня 2024, панядзелак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд мае намер закрыць Facebook у Расеі

22
Раскамнагляд мае намер закрыць Facebook у Расеі

Сацыяльная сетка ў РФ можа быць закрытая ўжо налета.

Кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў заявіў, што сацыяльная сетка Facebook будзе закрытая ў Расеі ў 2018 годзе, калі кампанія не выканае расейскі закон аб лакалізацыі персанальных звестак, паведамляе snob.ru.

«Закон абавязковы для ўсіх. Ва ўсякім выпадку мы ці даможамся таго, каб закон быў выкананы, ці кампанія спыніць працаваць на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, як, на жаль, адбылося з Linkedin. Тут выключэнняў няма», - паведаміў Жараў. Ён адзначыў, што праблему трэба развязваць ва ўстаноўленыя тэрміны.

«Мы будзем дамагацца, каб 242-і закон кампаніяй Facebook быў выкананы. У 2018 годзе ўсе будзе дакладна», - адзначыў кіраўнік Раскамнагляду. Жараў падкрэсліў, што ў яго ўстанове разумеюць, што ў Facebook «значная колькасць карыстальнікаў» у Расеі. «З іншага боку, мы разумеем, што гэта не ўнікальны сэрвіс, ёсць і іншыя сацыяльныя сеткі», - дадаў ён.

Кампанія Facebook цяпер вывучае варыянты, як можна выканаць патрабаванне закона «Аб персанальных звестках». Пры гэтым афіцыйных лістоў ад Facebook у Раскамнаглядзе не атрымлівалі. Да канца 2017 года структура не збіраецца правяраць Facebook на выкананне закона. «У 2018 годзе мы падумаем, можа быць, праверым», - сказаў Жараў.

Жараў адзначыў, што прадстаўнікі Twitter пагадзіліся перанесці персанальныя звесткі расейцаў у Расею да сярэдзіны 2018 года. «Мы зыходзім з пазіцыі добрай волі, бо кампанія напісала нам афіцыйны ліст, таму да гэтага моманту мы яе правяраць не будзем. А пасля гэтага моманту - адразу і праверым», - дадаў кіраўнік Раскамнагляду.

У верасні 2015 года ў Расеі ўвайшоў у дзеянне новы раздзел закона «Аб персанальных звестках». Згодна з унесенымі папраўкамі, усякая расейская або замежная кампанія, якая працуе з расейскімі карыстальнікамі, павінна захоўваць персанальныя звесткі расейцаў, выкарыстоўваючы базы звестак на тэрыторыі РФ.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках