6 траўня 2024, панядзелак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як выглядалі Менск і нашы бацькі 50 гадоў таму

24
Фотафакт: Як выглядалі Менск і нашы бацькі 50 гадоў таму

Сапраўднае падарожжа ў часе.

А выглядалі, як на паштоўцы. Людзі тады ўсюды насілі шапкі, збіраліся ля помніка Дзяржынскаму і хадзілі ў парк Горкага як на свята. Новы горад ужо актыўна будаваўся, а стары яшчэ не страціў сваёй натуральнасці, піша сайт citydog.by.

Але большасць фотак альбома ўсё ж пра спакойнае, расслабленае і павольнае менскае жыццё. Цяпер фатографы шукаюць цікавосткі, а 50 гадоў таму фокус быў кардынальна іншы.

Вось бабулі, якія заспелі яшчэ 19-е стагоддзе і рэвалюцыю, успамінаюць маладосць на лавачках Аляксандраўскага сквера. Хтосьці нават прыйшоў з кнігай - але хіба можна чытаць у такім становішчы? Хтосьці трапіў на здымак выпадкова - мяркуючы з авоські, проста выйшаў у краму, а тут такое.

Лавачкі - сімвал менскіх тусовак 60-х гадоў. На здымках усе лавы запоўненыя. Парачкі сядзяць на лаўках па двое. А бабуля з унучкай дзеляць лаўку з аматарам пачытаць газету на свежым паветры. Бабуля тым часам адкрыла кніжку, а ўнучка стамілася, збіраючы лісце, і цяпер не ведае, чым яшчэ заняцца.

У кніжках пра Менск шмат здымкаў дзяцей: нашы мамы і таты, апранутыя ў найлепшыя гольфікі і світэры, усе пагалоўна, небаракі, у панамка паслухмяна ідуць да выхаду з парку Чэлюскінцаў. Па доўгіх рукавах відаць, што на вуліцы яшчэ не вельмі цёпла, але выхавацелька ўжо без кофтачкі. Мабыць, вельмі ганарылася сукенкай - і праўда прыгожай! - пашытай, напэўна, з тканіны якой-небудзь далёкай краіны сацыялістычнага блоку.

Асобная гісторыя – дзеткі-немаўляты. Гэтыя, толькі выйшаўшы з вазкоў, хочуць збегчы-есці-піць-плакаць-ісці-не ісці - карацей, даводзяць мамаў, якія настроіліся спакойна пазіраваць. Але менавіта такім жывым здымкам, трэба думаць, фатографы радаваліся больш за ўсё.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках