6 траўня 2024, панядзелак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Манака зняпраўдзіла звесткі аб статусе нон грата беларускага алігарха

1
Манака зняпраўдзіла звесткі аб статусе нон грата беларускага алігарха
Дзмітрый Рыбалоўлеў

Пагалоскі пра тое, што мільярдэр абвешчаны персонай нон грата, «не маюць ніякіх падстаў», заявілі ў княстве.

У Манака афіцыйна зняпраўдзілі інфармацыю пра тое, што асноўны ўладальнік і прэзідэнт футбольнага клуба «Манака» Дзмітрый Рыбалоўлеў абвешчаны пры двары князя краіны Альбера II персонай нон грата. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, якое паступіла ў РБК камунікацыйнага дэпартамента Манака.

«Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што гэтыя чуткі [аб статусе беларускага прадпрымальніка ў Манака] не маюць ніякіх падстаў», - заявілі прадстаўнікі ведамства. «Таму мы катэгарычна адмаўляем іх», - адзначылі ў прэс-службе.

Раней звесткі аб статусе нон грата ў Манака зняпраўдзіў сам мільярдэр (Forbes ацэньвае багацце Рыбалоўлева ў $7,3 млрд). Такія паведамленні бізнэсовец называў «медыядыверсіяй» і «чыстай выдумкай».

Пра тое, што Рыбалоўлеў абвешчаны пры двары князя Манака персонай нон грата, са спасылкай на ўласныя крыніцы, блізкія да палаца, 25 верасня паведаміла французскае выданне JDD. Паводле звестак суразмоўцаў газеты, гэта адбылося праз судовае разбіральніцтва Рыбалоўлева са швейцарскім арт-дылерам Івам Буўе. Яно, у сваю чаргу, было звязана з пастаўкай Буўе прэзідэнту футбольнага клуба «Манака» твораў мастацтва для яго асабістай калекцыі.

За час супрацоўніцтва Рыбалоўлева з арт-дылерам са Швейцарыі, як адзначаў раней Bloomberg, першы набыў у Буўе творы мастацтва на $2 млрд. Пасля гэтага, у 2015 годзе, мільярдэр абвінаваціў Буўе ў махлярстве. За пастаўленыя карціны, на думку прадпрымальніка, ён пераплаціў арт-дылеру блізу $1 млрд. Пазней следчыя выставілі Буўе абвінавачванні ў саўдзеле ў адмыванні грошай, аднак пасля арт-дылер быў адпушчаны пад заклад у €10 млн.

На гэтым фоне 15 верасня стала вядома аб тым, што праз справу Рыбалоўлева і Буўе ў адстаўку сышоў міністр юстыцыі Манака Філіп Нарміна. Напярэдадні перад гэтым французская газета Le Monde апублікавала матэрыял, у якім гаварылася, што Нарміна і беларускі бізнесовец знаходзяцца ў сяброўскіх стасунках. Так, міністр, як сцвярджае выданне, мог аказваць уплыў на ход судовай справы і абараняць інтарэсы Рыбалоўлева.

Паводле апошняга рэйтынгу Forbes 200 найбагацейшых бізнэсоўцаў, Дзмітрый Рыбалоўлеў займаў у гэтым спісе 15-ы радок. Капітал бізнэсоўца выданне ацэньвала ў $7,3 млрд. Рыбалоўлеў з'яўляецца саўладальнікам кампаніі «Уралкалій», а таксама старшынём футбольнага клуба «Манака».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках