6 траўня 2024, панядзелак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП пра новыя правілы: Працаваць паводле закона ўсё роўна не атрымаецца

18
ІП пра новыя правілы: Працаваць паводле закона ўсё роўна не атрымаецца
ФОТО: kp.by

Прадпрымальнікі распавялі, што для іх зменіцца са скасаваннем абавязковай рэгістрацыі ІП.

Спіс відаў дзейнасці, якімі можна займацца без афармлення статусу індывідуальнага прадпрымальніка, пашырылі. Цяпер можна, напрыклад, рабіць манікюр ці абліцоўваць сцены, заплаціўшы адзіны падатак, піша kp.by.

Базавыя стаўкі адзінага падатку - гэта сумы, у межах якіх мясцовыя саветы дэпутатаў усталёўваюць ужо канкрэтныя стаўкі (у залежнасці ад таго, чым займаецца чалавек, і дзе жыве). Да прыкладу, каб заняцца рамонтам абутку ці гадзіннікаў у Менску, трэба будзе плаціць ад 25 да 86 руб. на месяц. Падатак на пашыў адзення і абутку - ад 25 да 113 руб.

Цяпер шматлікія іпэшнікі таксама плацяць адзіны падатак або, напрыклад, выплачваюць падатак ад прыбытку (залежыць ад віду дзейнасці). Напрыклад, калі вы шыеце адзенне, то падатак у Менску для вас - 59 рублёў, на паслугі цырульніка - 93 руб.

Што змянілася? Цяпер, каб прадаваць хатнія тарты або збіраць мэблю, трэба напісаць заяву ў мясцовую падатковую інспекцыю і заплаціць адзіны падатак. Калі, да прыкладу, вам замовілі пашыць пяць штаноў у кастрычніку, то напярэдадні (да 1 кастрычніка) трэба заплаціць падатак, і спакойна выконваць працу. Калі заказаў не было, то падатак таксама не плаціцца.

Адзіны падатак заменіць некаторыя іншыя падаткі - ПДВ на рэалізацыю тавараў і падаходны падатак.

Указ №337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» 19 верасня падпісаны кіраўніком. Мы вырашылі адказаць на некаторыя наіўныя пытанні аб новаўвядзенні.

Жыццё цяперашніх іпэшнікаў стане прасцейшым?

Так, папяровай цяганіны будзе менш. Але ёсць у дакумента і мінусы. Асноўны - падатак плаціцца наперад і яго сума не залежыць ад даходу. Гэта значыць ты заплаціў, да прыкладу, 50 рублёў падатку за выраб тартоў, а зарабіў 25 рублёў. Атрымліваецца, нават не выйшаў у нуль. Гэта не выгадна.

Ці вызваляць такіх прадпрымальнікаў ад падатку на дармаедства?

Усё залежыць ад таго, які адзіны падатак за сваю дзейнасць яны будуць плаціць. Калі ў суме за год атрымаецца больш за 460 рублёў, то чалавека вызваляць ад выплаты падатку на дзяржаўныя выдаткі.

«Працаваць зусім-зусім па законе ўсё роўна не атрымаецца»

Мы запыталіся ў прадпрымальнікаў, што для іх зменіцца са скасаваннем абавязковай рэгістрацыі ІП.

- Асабіста для мяне не зменіцца нічога, - кажа хатні кандытар Марыя. - ІП бо можна не афармляць толькі тым, хто будзе прадаваць тарты-пірожныя з прылаўка на рынку ці ў павільёне. А калі я раблю прысмакі на замову? Атрымліваецца, трэба заплаціць за арэнду месца, якое мне не трэба. А гэта немалыя грошы. Ды і падатак, сумняваюся, што знізіцца. Дыяпазон для менчукоў зрабілі 16 - 97 рублёў. А я плачу зараз 27 рублёў. Так што працаваць зусім-зусім па законе ўсё роўна не атрымаецца большасці хатніх кандытараў. Падатак я буду плаціць, як і раней.

- Я ўжо адкрыў ІП, ісці назад, зачыняць няма сэнсу, - кажа майстар рамонту абутку Аляксей Каленік. - Трэба развівацца. Зараз я як ІП плачу адзіны падатак 56 рублёў. Але ва ўсіх ён розны, ён можа адрознівацца па раёнах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках