6 траўня 2024, панядзелак, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Анголе ўпершыню за 38 гадоў змяніўся прэзідэнт

8
У Анголе ўпершыню за 38 гадоў змяніўся прэзідэнт
Жааў Лоўрэнс

Пасаду прэзідэнта заняў былы міністр абароны Анголы Жааў Лаўрэнсу.

Былы міністр абароны Анголы Жааў Лаўрэнсу заняў пасаду прэзідэнта краіны, змяніўшы Жазэ Эдуарду душ Сантуша, які займаў гэтую пасаду апошнія 38 гадоў. Пра гэта паведамляе interfax.com.ua са спасылкай на партугальскія СМІ.

63-гадовы Лаўрэнсу раней паабяцаў прыцягнуць у Анголу замежных інвестараў, а таксама заявіў, што хоча быць прызнаны як лідар, які ажыццявіў у краіне «эканамічны цуд».

У жніўні ў Анголе прайшлі выбары, у выніку якіх большасць галасоў набрала кіруючая партыя Народны рух за вызваленне Анголы - Партыя працы (МПЛА). Такім чынам, менавіта кандыдат ад гэтай партыі - Лаўрэнсу - заняў пасаду прэзідэнта. Паводле вынікаў выбараў МПЛА таксама атрымала абсалютная большасць месцаў у парламенце - 150 з 220.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках