7 траўня 2024, aўторак, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явілася крамка з правакацыйнай шыльдай

21
У Менску з'явілася крамка з правакацыйнай шыльдай
ФОТА: CITYDOG.BY

У раёне плошчы Свабоды «Менгардаведка» адкрыла інфакіёск для турыстаў.

Як распавядаюць дзяржаўныя СМІ, «у стылізаваным павільёне госці могуць даведацца больш пра беларускую сталіцу і краіну, спланаваць маршрут падарожжа, набыць сувеніры і вырабы беларускіх майстроў, узяць даведнікі, купіць квіткі на канцэрты і спектаклі».

Выдатную ідэю, накіраваную на «прасоўванне турыстычнага патэнцыялу горада», псуе шыльда, у якой выкарыстоўвалі літару «ер», г.зн. цвёрды знак, піша a target="_blank" href=https://citydog.by/post/zaden-er/?utm_source=citydog.by&utm_medium=front&utm_campaign=news_widget>citydog.by «Ер» у Расеі скасавалі яшчэ ў 1918 годзе, але ў шматлікіх расейскіх гарадах яе выкарыстоўваюць ці то для экзатычнасці, а можа, каб паказаць прыхільнасць да гістарычных каранёў.

ФОТА: CITYDOG.BY

Што значыць ужыванне гэтай літары ў шыльдзе ў сучаснай Беларусі, дзе дзяржаўныя мовы - літаратурныя беларуская і расейская, - невядома.

ФОТА: CITYDOG.BY

Цікава, што расейскі навуковец-мовазнаўца Леў Успенскі ў кнізе «Слово о словах» называе цвёрды знак «самай дарогай літарай у свеце». Успамінаючы пра лёс літары ў даваеннай Расеі, лінгвіст піша, што ер «нічому не дапамагаў, нічога не выказваў, рашуча нічога не рабіў».

ФОТА: CITYDOG.BY
ФОТА: CITYDOG.BY
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках