19 сакавiка 2024, aўторак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Сотні мільёнаў даляраў боўтаюцца за межамі краіны

36
Лукашэнка: Сотні мільёнаў даляраў боўтаюцца за межамі краіны

Дыктатар занепакоіўся вонкавай дэбіторскай запазычанасцю.

Лукашэнка ў аўторак правёў нараду з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі, праваахоўных органаў і структур сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі, паведамляе ягоная прэс-служба.

«Лукашэнка нагадаў, што генеральнаму пракурору даваліся даручэнні ў дачыненні да спагнання пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці замежных партнёраў перад беларускімі эканамічнымі суб'ектамі, а таксама для кантролю за своечасовай выплатай заробкаў», - адзначылі ў прэс-службе.

«Мы сёння бяром крэдыты пад пэўныя адсоткі, а нямала соцень мільёнаў даляраў боўтаецца за межамі краіны - неаплачаных за пастаўленыя тавары і паслугі», - сказаў Лукашэнка.

Ён таксама пацікавіўся, як забяспечваецца кампенсацыя эканамічнай шкоды ад злачынстваў.

Таксама, у прэс-службе паведамілі, што яшчэ адной тэмай нарады стала барацьба са злоўжываннем алкаголем. «Мы з міністрам унутраных спраў у свой час вызначалі, што асноўную ўвагу мы павінны звярнуць на спыненне цяжкіх злачынстваў і злачынстваў на сяле. Як развязваюцца гэтыя пытанні?» - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках