5 траўня 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо ў кастрычніку «камуналка» для двухпакаёўкі будзе каштаваць больш за 50 рублёў

4
Ужо ў кастрычніку «камуналка» для двухпакаёўкі будзе каштаваць больш за 50 рублёў

Плата за камунальныя паслугі падвысіцца ў верасні.

Гэта пасля індэксацыі тарыфаў, якія субсідуюцца дзяржавай. Пакуль індэксацыя прайшла ў Менску, а таксама ў Віцебскай і Гарадзенскай абласцях, паведамляе Еўрарадыё.

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю кажуць, што гэта ўжо другая індэксацыя за год:

“Кожны тарыф пасля папярэдняй індэксацыі 1 сакавіка цяпер вырас яшчэ на 8%”.

У гэтыя 8% ўваходзіць і ранейшы рост тарыфаў на газ і цеплазабеспячэнне. Пасля студзенскага падаражання уласнікі жылля пакрывалі 64,8% платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

Цяпер тэхнічнае абслугоўванне жылога дома будзе каштаваць 0,1084 рубля за адзін квадратны метр агульнай плошчы жылля (раней — 0,1004). Тарыф на водазабеспячэнне 0,5748 рубля за кубічны метр (раней — 0,5322), на каналізацыю — 0,3838 рубля (раней — 0,3554). Тэхнічнае абслугоўванне ліфта для аднаго жыхара будзе каштаваць 1,28 рубля (раней — 1,19 рубля).

Яшчэ раней даражала ацяпленне(16,9 рублёў за гігакалорыю).

Глядзім у жыроўку, на колькі падаражэла камуналка з пачатку года на прыкладзе двухпакаёвай мінскай кватэры.

У снежні мінулага года гаспадары плацілі:

За тэхзабеспячэнне — 2,98 рубля

За капітальны рамонт — 4,86 рублі

За цеплазабеспячэнне — 9,07 рублёў

За асблугоўванне ліфта — 0,69 рублёў

За вываз адкідаў — 1,14 рублі

А вось так выглядае плата па тарыфах праз тры падаражаннях, якія прайшлі сёлета

Тэхзабеспячэнне — 3,2 рублі

Капітальны рамонт — 5,2 рублі

Халодная вада — 2,4 рублі

Каналізацыя — 1,6 рублі

Ацяпленне — 11,4 рублі

Ліфт — 1,28 рублі

І з улікам падаражання ацяплення і індэксацыі, атрымліваем больш за 50 рублёў у кастрычніцкай “жыроўцы” для мінскай двушкі з адным прапісаным чалавекам.

Але гэта не ўсё. Яшчэ адно падаражанне камунальных паслуг плануецца ў снежні. Пасля ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю пралічыць, які адсотак кошту камунальных паслуг аплачваюць жыхары.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках