8 траўня 2024, Серада, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі стартавалі прэзідэнцкія выбары

3
У Чэхіі стартавалі прэзідэнцкія выбары

За пост прэзідэнта змагаюцца 9 кандыдатаў.

У Чэхіі другі раз у гісторыі краіны праходзяць прамыя Прэзідэнцкага выбары. Выбарчыя ўчасткі будуць адчыненыя 12 і 13 студзеня, паведамляе «Польскае Радыё».

За пост прэзідэнта змагаюцца 9 кандыдатаў: дзейны прэзідэнт Мілаш Зэман, экс-кіраўнік Акадэміі навук Чэхіі Іржы Драгаш, экс-прэм'ер Мірэк Тапаланэк, экс-амбасадар Чэхіі ў Францыі Павел Фішэр, бізнэсмэн Міхал Гарачак і яшчэ чатыры кандыдаты.

У выпадку, калі ні адзін з кандыдатаў не атрымае больш за 50% галасоў, 26 і 27 студзеня адбудзецца другі тур выбараў.

Нагадаем, што на першых прамых прэзідэнцкіх выбарах у Чэхіі, якія адбыліся ў 2013 годзе, Мілаш Зэман апярэдзіў экс-міністра замежных справаў Чэхіі Карэла Шварцэнберга. На гэты раз галоўным спаборнікам Зэмана з'яўляецца Іржы Драгаш.

Адзначым, што Мілаш Зэман з'яўляецца прыхільнікам скасавання санкцыяў супраць Расеі. Таксама нагадаем, што партыя ягонага хаўрусніка Андрэя Бабіша «Акцыя незадаволеных грамадзянаў» (ANO) атрымала перамогу на нядаўніх парламенцкіх выбарах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках