25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Энтузіясты знайшлі новую касмічную сістэму з пяццю планетамі

1
Энтузіясты знайшлі новую касмічную сістэму з пяццю планетамі

Прыхільнікі космасу здолелі знайсці новую касмічную сістэму, якая налічвае як мінімум пяць экзапланет.

Пра гэта паведамляе NASA.

Адкрыццё было зроблена ў рамках праекта Exoplanet Explorers: звесткі з тэлескопа Kepler даступныя для вывучэння на онлайн-платформе Zooniverse.

Тысячы энтузіястаў прыняліся вывучаць апублікаваную інфармацыю, і група даследчыкаў заявіла пра выяўленне сістэмы K2-138 з чатырох экзапланет. Затым выпала давесці існаванне пятай планеты ды імаверную наяўнасць яшчэ адной.

Цяпер на платформу Zooniverse заладаваны новы пакет звестак з Kepler. Напэўна, нас чакаюць новыя адкрыцці ад аматараў космасу.

Касмічны тэлескоп Kepler прызначаны для пошуку падобных да Зямлі планет за межамі Сонечнай сістэмы. Ён быў запушчаны на арбіту ў 2009 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках