27 красавiка 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму французы хочуць унесці багет ў спіс UNESCO

4
Чаму французы хочуць унесці багет ў спіс UNESCO
ФОТА: GETTY IMAGES

Макрон падтрымаў ініцыятыву французскіх пекараў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон мяркуе, што французскі багет мае быць унесены ў спіс культурнай спадчыны UNESCO.

"Наш багет – аб’ект зайздрасці для ўсяго свету", - сказаў Макрон, падтрымаўшы ініцыятыву французскіх пекараў, якія прапанавалі ўнесці багет ў спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.

Французскія пекары натхніліся поспехам італійскіх калег, якія ў мінулым снежні дамагліся ўнясення ў спіс культурнай спадчыны нэапалітанскай піцы, перадае расейская служба BBC.

Мэтай спісу культурнай спадчыны UNESCO з'яўляецца захаванне традыцый у варунках глабалізацыі.

Камітэт захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва збіраецца штогод, каб вызначыць, якія з пададзеных рознымі краінамі традыцый вартыя ўнясення ў спіс UNESCO.

Чаму французы хочуць бачыць багет у спісе UNESCO?

Французскія пекары кажуць, што хлебны выраб нельга назваць багетам, калі ён нагадвае яго толькі вонкавым выглядам. Французы падкрэсліваюць, што вельмі важна захаваць рэцэпт сапраўднага багету.

"Майстэрства і досвед трэба захаваць, менавіта таму багет варта ўнесці ў спіс нематэрыяльнай спадчыны [UNESCO]", - падкрэсліў Эмануэль Макрон, звяртаючыся да прадстаўнікоў Нацыянальнай асацыяцыі пекараў.

Пекары ўстурбаваныя масавым распаўсюджваннем "імітацыі" багету
ФОТА: GETTY IMAGES

Уладальнікі прыватных пякарань выказалі ўстурбаванасць з нагоды масавага распаўсюджвання "імітацый" багету.

"Амаль немагчыма не раз’юшыцца, калі бачыш, якой якасці хлеб прадаецца ў супермаркетах. Хлеб паступае ў замарожаным выглядзе, яго вязуць з Румыніі або аднекуль яшчэ, нічога не робіцца паводле правілаў хлебапякарнага майстэрства", - сказаў у інтэрв'ю інтэрнэт-рэсурсу Atabula кіраўнік Нацыянальнай канфедэрацыі французскіх пекараў і кандытараў Дамінік Анракт.

Што ўжо ёсць у спісе UNESCO?

Не варта блытаць спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO са спісам аб'ектаў сусветнай спадчыны UNESCO. У другі UNESCO ўносіць прыродныя або створаныя чалавекам аб'екты, якія маюць патрэбу ў захаванні і папулярызацыі з прычыны асаблівай культурнай, гістарычнай або экалагічнай значнасці.

Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны прысвечаны існым у розных краінах традыцыям - музыцы, танцам, кухні, розным рамёствам.

Італьянскія кухары дамагліся занясенні ў спіс UNESCO нэапалітанскай піцы
ФОТА: GETTY IMAGES

У гэтым спісе ёсць ёга, гішпанскі танец фламенка, тыбецкая опера, бэльгійская піўная культура, мастацтва выпечкі пернікаў у Паўночнай Харватыі.

У Францыі ў гэтым спісе шэраг пазіцый, у тым ліку шэсце з гіганцкімі лялькамі (супольна з Бэльгіяй), сакалінае паляванне і нацыянальная гастранамічная культура. Пры гэтым апошняе мае на ўвазе тое, як арганізаванае ядзенне: як французы звычайна падаюць на стол, як яны выбіраюць віно ў залежнасці ад стравы, як аздоблены стол.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках