1 верасня 2026, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве проста сенсацыйныя навіны

4
Дзве проста сенсацыйныя навіны
Ілюстрацыйнае фота

Нешта пайшло не паводле плана Пуціна.

Дзве проста сенсацыйныя навіны! У апошні дзень лета пасля сустрэчы з кітайскім лідарам Пуцін выступіў і даслоўна заявіў: «РФ рухаецца па шляху завяршэння вайны з Украінай».

А вядома, што адзіны, хто мог прымусіць Пуціна пайсці на мір, — гэта Сі Цзіньпін. І недарэмна пасля сустрэчы менавіта з Сі Цзіньпінам Пуцін робіць такую заяву.

Але гэта яшчэ не ўсё. Вядома, што адбыліся сустрэчы дэлегацый ЗША на чале з кіраўніком Мінфіна ЗША Скотам Бэсентам, адным з найбліжэйшых паплечнікаў Трампа, з дэлегацыяй з Расіі.

І я думаю, што там дакладна абмяркоўваліся пытанні спынення вайны.

У якім менавіта фармаце гэта адбываецца, невядома, але Бэсент можа паказаць, якія санкцыі будуць прымяняцца, або можа паказаць, як будуць канфіскаваныя актывы Расіі. І не толькі тыя, што замарожаныя. А можа на пальцах паказаць актывы расійскай крэмлёўскай вярхушкі, дзе яны знаходзяцца, як яны будуць арыштаваныя, як будуць адабраныя трыльёны долараў, якія Пуцін і яго акружэнне маглі вывезці з Расійскай Федэрацыі.

Таму падзеі развіваюцца вельмі імкліва. Усё гэта пачалося пасля тэрміновага візіту кіраўніка ЦРУ ў Маскву.

Таму ўважліва назіраем і, вядома, спадзяёмся, што з Божай дапамогай гэтая вайна скончыцца. Хаця гэта выглядае вельмі дзіўна — лятае процьма рэактыўных шахідаў.

Але, усё ж такі, у войнаў заўсёды ёсць пачатак і заўсёды ёсць канец. Будзем спадзявацца, што з Божай дапамогай гэтая вайна скончыцца яшчэ ў гэтым годзе.

Галоўнае — падтрымлівайце ўкраінскую армію! Слава Украіне!

Алег Байрак, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках