24 красавiка 2024, Серада, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіне прагназуюць 3-е месца ў свеце ў росце заробкаў у 2018 годзе

9
Украіне прагназуюць 3-е месца ў свеце ў росце заробкаў у 2018 годзе

Экспэрты кансультацыйнай кампаніі Korn Ferry назвалі топ-10 краін свету ў росце рэальнага заробку.

Экспэрты амэрыканскай кансультацыйнай кампаніі Korn Ferry аддалі Украіне трэцяе месца ў рэйтынгу топ-10 краін свету ў росце рэальнага заробку ў 2018 годзе.

Пра гэта паведамляе Finance.ua.

На першым месцы Індыя з прагнозам росту 4,7% у параўнанні з 4,8% у мінулым годзе. З прагнозам 4,6% другое месца займае В'етнам.

Трэцяе месца за Украінай. Сёлета аналітыкі прагназуюць рост заробкаў на ўзроўні 4,4% у параўнанні з 1,9% падзеннем у 2017 годзе.

Эксперты адзначаюць, што падмурак украінскай эканомікі складаюць шматгаліновая прамысловасць, сельская гаспадарка і сфэра паслуг.

«З 2014 года ў краіне падае прамысловая вытворчасць - больш за ўсё пацярпелі галіны, асноўны патэнцыял якіх засяроджаны на ўсходзе краіны: выраб коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі, хімічнай, металургічнай прадукцыі, прадукцыі машынабудавання», - канстатуюць у Korn Ferry.

Замыкаюць пяцёрку лідараў Кітай ды Інданэзія, дзе рост чакаецца на ўзроўні 4,2% і 3,4%.

Далей ідуць Бразілія з 3,3%, Расея з 3%, Казахстан з 2,8%, Балгарыя з 1,8% ды Італія з 1,8%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках