2 траўня 2024, Чацвер, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Юнацтва» трэці раз здабыла Кантынентальны кубак

2
«Юнацтва» трэці раз здабыла Кантынентальны кубак

Хакеісты менскага клуба здабылі квіток у Лігу чэмпіёнаў.

Менскае «Юнацтва» на «Чыжоўцы-Арэне» падолела «Намад» з Казахстана ў вызначальным матчы суперфіналу Кантынентальнага кубка - 5:2.

Першае месца прынесла менчукам квіток у Лігу чэмпіёнаў.

«Юнацтва» - «Намад» - 5:2 (2:1, 2:0, 1:1)

Юнацтва: Мільчакоў; А.Гарошка - Міцкевіч, Кагалым - Развадоўскі - Яфіменка; Шэлег - Казакевіч, Парфеявец - Туркін - Плотнікаў; Антонаў (к) - Нагачоў, Міхно - Корса - К.Захараў; Яроха - Прэтнар; Скабелка, Каракулька.

Намад: Крамар (Мальгін, 24.27); Грабеншчыкоў - Лакіза, Гурын - Грэнц - Міхайліс; Рачынскі - Ягораў, Верашчагін - Гуркоў - Каўзалаў (к); Дульнеў - Пялевін, Асетаў- Якаўлеў -Петухоў; Ібраібекаў - Доўгушаў, Прасноў - Некрач - Ждахін.

Шайбы: 1:0 - Развадоўскі (3.24 - больш). 1:1 - Гурын (Лакіза, 13.37 - больш). 2:1 - Захараў (Развадоўскі, 19.47 - больш). 3:1 - Яфіменка (Гарошка, 24.27). 4:1 - Развадоўскі (37.45). 4:2 - Гуркоў (Міхайліс, 41.48). 5:2 - Парфеявец (Плотнікаў, Развадоўскі, 50.51).

Турнірная табліца: Юнацтва - 9 балаў (3 гульні), Намад - 5 (3), Шэфілд - 3 (3), Рытэн - 1 (3).

Адзначым, што гэта трэцяя перамога «Юнацтва» ў Кантынентальным кубку. Раней каманда здабывала трафей у сэзонах 2006/07 і 2010/11.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках