11 траўня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія генералы папярэджваюць: імавернасць вайны рэальная

26
Амерыканскія генералы папярэджваюць: імавернасць вайны рэальная
БЭН ХОДЖЭС
ФОТА: DELFI/KAROLINA PANSEVIČ

Імавернасць вайны застаецца вельмі высокай.

Гэта мая новая уніформа. Так на канферэнцыі "снежнай сустрэчы" прадставіўся Бэн Ходжэс. Ён прыйшоў на сустрэчу ў гарнітуры. Да гэтага ў Літве яго бачылі ў вайсковай форме. Амерыканскі генерал, які ўзначальваў войска ЗША ў Еўропе, у снежні закончыў сваю кар'еру і стаў грамадзянскім аналітыкам, піша Delfi.

Ходжэс заняў пасаду камандзіра Войска ЗША ў Еўропе ў 2014 годзе, калі пачаўся крызіс ва Украіне. Ён стаў біць у набат, заяўляючы, што яму не стае магутнасцяў для выканання новай місіі - адважвання Расеі ад ваенных авантур ў дачыненні да хаўруснікаў NАТО.

Магчымасць такіх авантур стала рэальнай пасля падзей у Кіеве, пасля анэксіі Крыма. Краіны Балтыі былі перакананыя, што калі NАТО нічога не зробіць, то яны стануць наступнымі мішэнямі Расtі. Цяпер Ходжэс займае пасаду аналітыка Цэнтра даследаванняў еўрапейскай палітыкі (CEPA) і можа гаварыць шчыра. Але ў 2014-2015 гадах ён таксама казаў пра ўсё ў больш адкрытую форму, чым ягоныя папярэднікі. Ён заявіў пра нястачу вайскоўцаў у Еўропе.

Ходжэс заўважыў, што было няпроста працаваць з адміністрацыяй прэзідэнта Барака Абамы - Расею хацелі бачыць партнёрам. Ён прызнаў, што потым Абама ўсё ж саступіў і быў дадзены старт вяртанню брыгад у Еўропу.

Са слоў Ходжэса, новая адміністрацыя Дональда Трампа, нягледзячы на тое, што спачатку яна выклікала неспакой, не толькі прадоўжыла распачатую палітыку, але і павялічыла фінансаванне з 700 млн ддаляраў у 2014 да 4,8 млрд даляраў у 2018 г. Менавіта Ходжэс першым падняў пытанне "Сувалцкага калідору", ён сам наведаў гэтую тэрыторыю, якую назваў ахілесавай пятой. Сталі прыкладаць намаганні для абароны гэтай тэрыторыі. Ходжэс прызнаў, што апошнім часам у плане абароны падцягнуліся не толькі амерыканцы, але і еўрапейцы.

"Мадэль супрацоўніцтва паміж Літвой і Нямеччынай - вельмі добры прыклад. Немцы паказалі, што могуць размясціць свае сілы і націснуць на іншых. Нават Італія ды Гішпанія пасылае вайскоўцаў - гэта важна. Літва - выдатны прыклад краіны, якая прымае дапамогу, яна інвеставала ў палігон у Пабрадзе , а брыгаду "Жалезны воўк" у Еўропе цэняць як адну з найлепшых.

Краіны Балтыі выконваюць 3 арт NАТА аб бяспецы, 2% на абарону - гэта важна, але яшчэ важней, што яны значаць", - сказаў Ходжэс.

Журналіст наўпрост спытаў у Ходжэса: ці напраўду вялікая пагроза вайны?

"Я спадзяюся, што памыляюся, але набліжаецца вялікая вайна, - сказаў генерал амерыканскім вайскоўцам, якія знаходзяцца ў Нарвэгіі, і падкрэсліў, што яны ўжо па-свойму ваююць, - адной сваёй прысутнасцю тут вы з'яўляецеся часткай інфармацыйнай, палітычнай вайны". Размешчаныя ў Нарвэгіі амерыканскія марскія пяхотнікі - частка стратэгіі стрымлівання Расеі, як і ў краінах Балтыі і Польшчы.

Нарвэжская выведка ў мінулым годзе пасля расейскіх вучэнняў "Захад" неафіцыйна прызнала, што Расея трэніравалася захопліваць Шпіцбэрген, які належыць Нарвэгіі (на ім жыве нямала расейскамоўных).

Амерыканскі сяржант-маёр Рональд Грын нагадаў, пяхоце, навошта яны знаходзяцца ў Нарвэгіі. "Яны назіраюць. Так, як вы за імі назіраеце. У нас тут 300 марпехаў, іх колькасць за ноч можна павялічыць да 3000", - сказаў Грын.

Іншы былы генерал Джэймс Мэціс таксама папярэдзіў, што "згушчаюцца навальнічныя хмары", праўда, ён паказаў іншае кірунак - Карэйская паўвыспа. Аднак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у гэтым годзе на пытанне нарвэжскіх журналістаў пра магчымасць вайны адказаў, што асабіста ён не думае, што пачнецца вайна.

"Можа, той генерал ведае нешта, пра што я не ведаю. Але я не чакаю вайны. У нас магутнае войска, мы будзем падтрымліваць мір, абапіраючыся на сілу. Нашае войска будзе яшчэ мацнейшым. Гэта не меркаванне генерала, але я думаю , што маё меркаванне больш важкае", - сказаў прэзідэнт ЗША. Ходжэс мяркуе, што вайна не непазбежная, але такую магчымасць выключыць нельга. "Менавіта таму я падкрэсліваю хуткасць. У нас можа быць 10 000 танкаў, але калі яны не змогуць хутка перамяшчацца, мы не зможам паказаць расейцам, што можам хутка перакінуць сілы, як яны, у такім выпадку колькасць няважная", - сказаў Ходжэс.

"Вы купляеце выдатныя гаўбіцы - вам спатрэбіцца шмат, вельмі шмат амуніцыі, калі хочаце навучыцца добра імі карыстацца (...). Літва павінна стаць часткай сістэмы паветранай абароны, каб абараняцца ад самалётаў і ракет, але Літва адна не можа і не павінна гэта рабіць, таму трэба казаць аб супрацоўніцтве", - пералічваў былы генерал.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках