11 траўня 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гістарычны момант

3
Гістарычны момант

Апазіцыя аднагалосна прыняла пастанову аб правядзенні 25 сакавіка традыцыйнай супольнай масавай вулічнай акцыі.

Сустаршыня руху салідарнасці «Разам» Алена Тоўстая пракаментавала ўчарашняе пасяджэнне аргкамітэта аб святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Гістарычны момант.

Прадстаўнікі ўсіх беларускіх дэмакратычных партый і рухаў выказаліся за неабходнасць кансалідацыі і супольнай працы ў аргкамітэце для святкавання 100-годдзя БНР.

Аднагалосна прынятая пастанова аб правядзенні 25 сакавіка традыцыйнай супольнай масавай вулічнай акцыі для годнага святкавання Дня Волі.

Аргкамітэт прыняў зварот да ўрада краіны - каб дзень абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі стаў нацыянальным святам.

Рух салідарнасці «Разам» падтрымлівае пастанову аб масавым святкаванні Дня Волі, актывісты руху бралі актыўны ўдзел у пасяджэнні аргкамітэту», - напісала Алена Тоўстая ў «Фэйсбуку».

Нагадаем, 15 студзеня дэмакратычныя сілы дамовіліся аб супольным святкаванні стагоддзя БНР. Удзельнікамі пасяджэння была прынятая пастанова аб правядзенні масавай акцыі 25 сакавіка ў Менску. Аднагалосна пастанавілі, што акцыя павінна прайсці менавіта ў гэты дзень. Святкаванне Дня Волі пачнецца на плошчы Якуба Коласа а 14.00. Пасля гэтага запланаванае шэсце праезнай часткай праспекта Незалежнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках