8 траўня 2024, Серада, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоні Мацярэвіч: Смаленск - гэта другая Катынь

4
Антоні Мацярэвіч: Смаленск - гэта другая Катынь
АНТОНІ МАЦЯРЭВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Экс-міністр абароны Польшчы займаецца паўторным расследаваннем катастрофы прэзідэнцкага Ту-154М.

Цяперашні кіраўнік Смаленскай падкамісіі Антоні Мацярэвіч заявіў, што пакуль не будуць высветленыя прычыны Смаленскай катастрофы, Польшча не здабудзе поўную незалежнасць, а польскае войска - поўную дзеяздольнасць выконваць ускладзеныя на яго задачы, паведамляе «Радыё Польшча».

Экс-міністр абароны і цяперашні кіраўнік Смаленскай падкамісіі дадаў, што, хоць адказнасць за трагедыю 10 красавіка 2010 года ляжыць на расейскім баку, яе падзяляюць таксама людзі «па нашым баку мяжы», якія лабіявалі інтарэсы Расеі.

«Без выразнай экспэртызы і адпаведных высноў, у тым ліку што да людзей, якія займалі высокія пасады, працэс поўнага здабыцця Польшчай незалежнасці не ўяўляецца магчымым. Гэта факт. У гэтым плане я падтрымліваю меркаванне айца Малкоўскага (капелана «Салідарнасці», - рэд.), са слоў якога, Смаленск - гэта другая Катынь», - сказаў экс-міністр абароны Польшчы.

Антоні Мацярэвіч быў прызначаны кіраўніком Смаленскай падкамісіі, якая займаецца паўторным расследаваннем катастрофы прэзідэнцкага Ту-154М, на пастанову новага кіраўніка Мінабароны Марыюша Блашчака.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках