11 траўня 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкот - адзіна магчымы адказ Навальнага Пуціну

11
Байкот - адзіна магчымы адказ Навальнага Пуціну
Аляксей Навальны

Сістэма проста не дала палітыку іншага выбару, акрамя кампаніі байкоту цяперашняга плебісцыту.

Аляксей Навальны разумее, што сімвалічныя акцыі для аўтарытарных рэжымаў заўсёды самыя балючыя, піша ў спецыяльным каментары для DW расейскі журналіст Канстанцін Эгерт.

Дыскусія пра тое, правільна ці няправільна паступіў Аляксей Навальны, калі заклікаў байкатаваць тое, што з дзіўнага збегу абставінаў называецца ў Расеі "прэзідэнцкімі выбарамі", уступіла ў гарачую фазу. Палітолагі, у асноўным, сцвярджаюць, што байкот адбярэ галасы ў Рыгора Яўлінскага і Ксеніі Сабчак, затое ніяк не паўплывае на вынік Пуціна.

Навошта Навальнаму дапамагаць Сабчак?

Аднак усе гэтыя развагі пра "галасы" і "адсоткі" маюць сэнс толькі, калі маюць дачыненне да рэальнай перадвыбарнай кампаніі. Калі ж ставіцца да гэтага менавіта як да "выбараў Пуціна", то стратэгія Навальнага абсалютна правільная. Ягоная задача - зноў заявіць пра сябе як пра адзінага апазіцыйнага кандыдата, які прадстаўляе пагрозу для Крамля, рэальнага канкурэнта Уладзіміра Пуціна.

А таму, па-першае, лідар Партыі прагрэсу і кіраўнік Фонду барацьбы з карупцыяй наносіць хай і сімвалічны, але балючы ўдар па самым праблематычным для Крамля элементу так званых "выбараў" - прыходу выбаршчыкаў. Адсутнасць цікавасці да гэтага працэсу з загадзя прадказальным вынікам - бясконцы галаўны боль адміністрацыі прэзідэнта. У адсутнасці перспектывы хуткіх ваенных перамог у найбліжэйшыя два месяцы, яна вымушана звяртацца да хітрыкаў у выглядзе правядзення мясцовых рэферэндумаў, каб падняць лічбы прыходу. Байкот працуе супраць гэтай стратэгіі ўлады.

Па-другое, Навальнаму цалкам няма чаго шкадаваць іншых кандыдатаў, асабліва Ксенію Сабчак - бо яна, фактычна, павінна адыграць ролю "сурагатнага Навальнага" для незадаволенай рэжымам часткі гарадской інтэлігенцыі. У нейкім сэнсе, у кіраўніка ФБК проста няма іншага выбару, акрамя байкоту, - не заклікаць жа яму аддаць галасы Сабчак!

Па-трэцяе, лозунг "Выбары без Навальнага - не выбары зусім" закліканы з'яднаць прыхільнікаў Аляксея, які прадаўжае ўмацоўваць і пашыраць сваю базу падтрымкі.

Некаторыя палітолагі ўважаюць стратэгію байкоту за памылковую, бо, маўляў, немагчыма давесці, колькі людзей не прыйшлі на выбарчыя ўчасткі самі, а колькі - таму што іх заклікаў да гэтага Аляксей Анатольевіч. Аднак сапраўды гэтак жа немагчыма сказаць, колькі галасоў напраўду атрымаюць Пуцін, Грудзінін або Сабчак. На псеўдавыбарах усе лічбы ўмоўныя. Сімвалічныя акцыі ў сучаснай Расеі, краіне з "фасаднымі інстытутамі", больш значныя, чым канкрэтыка.

Крэмль: "Гаворым - Навальны, маем на ўвазе - Хадаркоўскі"?

Ці рызыкуе Навальны? Вядома, рызыкуе. Да прызыву да байкоту стратэгіяй Крамля было выматаць грамадскасць і самога Навальнага практычнай безвыніковасцю ягнай барацьбы. Мэта - ператварыць яго праз некалькі гадоў у постаць, настолькі ж звыклую, як ручны камуніст Генадзь Зюганаў з ягонымі дакорамі "антынароднаму рэжыму" ці Уладзімір Жырыноўскі з ягоным фэйк-нацыяналізмам.

Аднак абвешчаная Навальным кампанія байкоту "выбараў" можа быць успрынятая як сімвалічны пераход нябачнай рысы, пасля якой ранейшы падыход зменіцца ўжываннем "антыэкстрэмісцкага" 282-га артыкулу Крымінальнага кодэксу і новай справай з перспектывай рэальнага і працяглага зняволення для апазіцыянера. На гэта ўжо намякаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Мне ўжо даводзілася пісаць пра мінусы такога падыходу з пункту гледжання Крамля. Новы судовы працэс паводле палітычнага артыкула канчаткова зробіць Навальнага фігурай міжнароднага маштабу, эквівалентнай Пуціну ў палітычным вазе, расейскім палітвязням нумар адзін.

Аднак расейскае палітычнае кіраўніцтва не раз памыляўся ў ацэнцы людзей і іх палітычных перспектыў. Дастаткова ўспомніць гісторыю Міхаіла Хадаркоўскага. Так што, на жаль, і ад такога павароту падзей Аляксей Навальны не застрахаваны.

Але сістэма проста не пакінула яму іншага выбару, акрамя кампаніі байкоту цяперашняга плебісцыту для пацвярджэння паўнамоцтваў Уладзіміра Пуціна. Ён паступіў як сапраўдны палітык, які імкнецца і з вельмі дрэннай сітуацыі выняць хоць нейкую выгаду на будучыню.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках