2 траўня 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» выдаткоўвае на кантракты гульцоў амаль $13 мільёнаў

7
Менскае «Дынама» выдаткоўвае на кантракты гульцоў амаль $13 мільёнаў

Для параўнання, рыжскае «Дынама» плаціць хакеістам блізу $6 мільёнаў.

Менскі хакейны клуб «Дынама» выдаткоўвае на кантракты гульцоў амаль 13 мільёнаў даляраў у год.

Пра гэта паведаміў сайт championat.com, які прыводзіць звесткі пра заробкі ў клубах КХЛ.

Паведамляецца, што менскі клуб выдаткоўвае на заробкі хакеістаў больш за 10 мільёнаў даляраў у год. Яшчэ 2,5 мільёна даляраў прыпадае на бонусы.

Самы багаты клуб Заходняй канферэнцыі КХЛ - Санкт-пецярбургскі СКА: там спартоўцам за год выдаюць амаль 39 мільёнаў даляраў.

Самая сціплая ў Заходняй канферэнцыі - каманда рыжскага «Дынама»: хакеістам плацяць блізу шасці мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках