19 траўня 2024, Нядзеля, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist прадказаў адстаўку сябрам Пуціна

6
The Economist прадказаў адстаўку сябрам Пуціна

Блізкія да расейскага лідара кіраўнікі дзвюх краін у 2018 годзе афіцыйна сыдуць у адстаўку.

Блізкія да расейскага лідара Уладзіміра Пуціна прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў і кіраўнік Кубы Рауль Кастра у 2018 годзе афіцыйна сыдуць у адстаўку.

Такі прагноз зрабіў часопіс The Economist, паведамляе trust.ua.

У сваім артыкуле «Лідары, якім варта сысці» часопіс таксама згадвае самага багатага чалавек Ганконга Лі Кашын і караля саўдзітаў Салмана бен Абдэль Азіз Аль Сауда, што саступіў прастол свайму сыну Мухамаду.

Больш за іншых заслугоўвае адпачынку, на думку The Economist, брытанская каралева Лізавета II.

«Яна ўжо 66 гадоў махае ручкай падданым, таму час перадаць трон свайму сыну Чарльзу, чыя гарачая кампанія ў абарону гамеапатыі для кароў нагадвае людзям: навечна можна даваць толькі пасады без якой-небудзь улады», - саркастычна заўважылі аўтары матэрыялу.

Яны таксама аддалі належнае японскаму імператару Акіхіта, які сыдзе ў адстаўку ў 2018 годзе.

«Чаму не можа быць больш такіх лідараў, як Акіхіта? Веданне таго, калі варта з годнасцю развітацца, - гэта цнота важная і рэдкая. Яна была ў Джорджа Вашынгтона. Яе меў Нэльсан Мандэла, Папа Бэнэдыкт XVI і нават, ва ўзросце ўсяго 51 года, кароль Джыгме Вангчук з Бутана.

Біл Гейтс пакінуў працу, якая зрабіла яго самым багатым чалавекам на зямлі, і працягваў прыносіць карысць як філантроп. Аднак большасць лідараў лічаць сябе незаменнымі задоўга да таго, як звесткі сведчаць аб адваротным», - напісаў у The Economist.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках