8 траўня 2024, Серада, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзейнасць дзяржаўных устаноў ЗША прыпынілася: што гэта значыць?

5
Дзейнасць дзяржаўных устаноў ЗША прыпынілася: што гэта значыць?
ФОТА: NATEMAT.PL

Дзяржаўныя ўстановы ў ЗША не адкрыюцца, пакуль дзве партыі не правядуць законапраект аб бюджэце праз Кангрэс.

Праца федэральных устаноў ЗША прыпыненая, бо дэмакратам і рэспубліканцам у Кангрэсе не ўдалося ўзгадніць іх бюджэт да сярэдзіны лютага.

Адпаведны законапраект паспяхова прайшоў Палату прадстаўнікоў, аднак быў адхілены Сэнатам.

Праца дзяржустаноў спынілася апоўначы на 20 студзеня паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу (восем раніцы ў Менску) і не адновіцца да таго часу, пакуль дзвюм партыям не ўдасца дасягнуць кампрамісу.

"Не да твару нашай вялікай абароне і бяспецы на вельмі небяспечнай Паўднёвай мяжы", - напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сябе ў твітэры.

Дзейнасць спынілася

Закрыццё ўрада ці "шатдаўн" азначае спыненне дзейнасці ўсіх дзяржустаноў, акрамя экстранных службаў: нацыянальнай бяспекі, пошты, кантролю за паветранай прасторай, медыцынскіх стацыянараў, хуткай дапамогі, дапамогі пры стыхійных бедствах, турмаў і электраэнэргетыкі, піша BBC.

Тысячы работнікаў закрытых устаноў адправілі ў неаплатны адпачынак.

Узгадненне бюджэту ўп1рлася ў патрабаванне Дэмакратычнай партыі абараніць ад дэпартацыі 700 тысяч нелегальных імігрантаў, якія апынуліся на тэрыторыі ЗША.

За прэзідэнтам-дэмакратам Баракам Абамам гэтыя людзям, якіх называюць "летуценьнікамі", прысвойваўся часовы легальны статус.

У верасні мінулага года прэзідэнт Трамп абвясціў аб згортванні гэтай праграмы.

Апошні раз шатдаўн адбыўся ў 2013 годзе за Баракам Абамам. Тады дзяржустановы не працавалі 16 дзён.

Асаблівую незадаволенасць амерыканцаў тады выклікала прыпыненне працы нацыянальных паркаў і помнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках