7 траўня 2024, aўторак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве 30 гадоў будавалі ВНУ. Цяпер разбіраюць

8
У Магілёве 30 гадоў будавалі ВНУ. Цяпер разбіраюць

Чарговыя прыгожыя планы заканчваюцца пшыкам.

Вынікам амаль 30-гадовае будоўлі стаў дэмантаж. У цэнтры Магілёва, недалёка ад аблвыканкама, аднавіліся працы на «новым корпусе БРУ». У мінулым годзе на яго кансервацыю выдалілі грошы, а сёння яго разбіраюць, паведамляе «Белсат».

Новы спарткомплекс разам з вучэбна-лабараторным корпусам Беларуска-расейскага ўніверсітэта будуюць у Магілёве з 1991 года. Будоўля шмат разоў прыпынялася, таму на сёння гатовы толькі шматпавярховы каркас корпуса і так званы нулявы цыкл спартыўнай залы.

«Паспелі пабудаваць нулявы цыкл, гэта значыць падземную частку, падмурак, які займае значную дзель ад кошту аб'екта. А цяпер гэтыя грошы падаткаплатнікаў выдактоўваюцца - разбіраюцца ўсе канструкцыі і будуць закапаныя пад валейбольную пляцоўку», - абураецца муляр пятага разраду Аляксей Паўлоўскі.

Студэнты Беларуска-расейскага ўніверсітэта карыстаюцца спартыўнымі аб'ектамі ва ўсім горадзе, і новая ўласная зала была б не лішняй.

Навошта разбіраць?

Аляксей упэўнены, што дэмантуюць падмурак спартыўнай залы праз тое, што аднавіць яго ўжо немагчыма.

Аляксей ужо неаднаразова звяртаўся да адказных асоб з пытаннем, калі дабудуюць ці хаця б закансервуюць корпус. У красавіку 2016 года актывіст атрымаў адказ ад тагачаснага намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі, што на кансервацыю аб'екта выдаткавалі 600 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

«Прыйшоў на прыём да Лаўрэнкаву, памочніка прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці, і задаў пытанне - куды падзеліся грошы на кансервацыю. І мне прыйшоў адказ ад Сазонава, рэктара ўніверсітэта, што яны гэтыя грошы не атрымлівалі, і ў сувязі з гэтым работы кансервацыі не праводзіліся», - падкрэсліў спадар Паўлоўскі.

Актывіст перакананы, што дзяржаўныя грошы аселі ў чыёйсьці кішэні, і з гэтай нагоды ўжо накіраваў зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі.

Цяпер жа, як вынікае з каштарысу, толькі на дэмантаж выдаткоўваецца больш за Br 20 тысяч. Усяго ж, паводле адказу рэктара на запыт Аляксея Паўлоўскага, кошт «карэктавання» аб'екта - Br 236 тысяч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках