6 траўня 2024, панядзелак, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец зафіксаваў махінацыі ўладаў з гандлёвым цэнтрам

1
Магілёвец зафіксаваў махінацыі ўладаў з гандлёвым цэнтрам

Будынак пачалі ўзводзіць за тры тыдні да канца грамадскага абмеркавання.

Неадпаведнасць выявіў праваабаронца Валадар Цурпанаў. На афіцыйным сайце гарвыканкама ўказана, што грамадскае абмеркаванне «архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі забудовы квартала ў межах праспекта Пушкінскага - вуліцы Астроўскага - вуліцы Рагачоўскай» праходзіць з 7 да 31 студзеня 2018 года, паведамляе mspring.online.

У той жа час на месцы будаўніцтва ўжо стаіць пашпарт аб'екта, згодна з якім пачатак работ быў 8 студзеня - то бок, за 24 дні да канца грамадскага абмеркавання.

Са слоў Цурпанава, у гэты момант ён чакае тлумачэнняў ад аблвыканкама.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках