6 траўня 2024, панядзелак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр баранавіцкі саксафаніст і беларускі патрыёт Валер Шыла

7
Памёр баранавіцкі саксафаніст і беларускі патрыёт Валер Шыла
Валер Шыла

Выбітнага музыкі не стала 24 студзеня.

Валер Шыла нарадзіўся 10 студзеня 1970 года ў Баранавічах. Вучыўся ў СШ №5. У 1994 годзе скончыў РАМ імя Гнесіных. Пасля працягнуў адукацыю ў Германіі.

Працаваў выкладчыкам у гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску. Яго вучні пазней паступалі ў ВНУ Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Апошнія годы Валер Шыла змагаўся з ракам, перанёс некалькі аперацый. Выкладаў у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы, паведамляе intex-press.by.

Валер Шыла падтрымліваў беларускае адраджэнне. Выступаў на разнастайных імпрэзах Таварыства беларускай мовы ім. Ф. Скарыны, прымаў удзел у акцыях. У 2006 годзе быў сярод удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы. Падчас разгону быў затрыманы і пакараны дзесяццю суткамі арышту, якія адседзеў у Жодзінскай турме. У 2014 годзе, ужо хворы, два разы ездзіў у Кіеў на Майдан.

– Ён быў сапраўдным, шчырым беларускім патрыётам, які ўсім сэрцам, усёй душою любіў сваю Бацькаўшчыну, – расказаў баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. – Гэта быў светлы, сціплы і таленавіты чалавек, выдатны музыка і выкладчык.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках