4 траўня 2024, Субота, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РЭП: Дзякуючы «Хартыі-97» выпадкі парушэння правоў працоўных станавіліся здабыткам грамадскасці

РЭП: Дзякуючы «Хартыі-97» выпадкі парушэння правоў працоўных станавіліся здабыткам грамадскасці

Пацярпелыя ад самавольства наймальнікаў работнікі ўспрымаюць публікацыю на Charter97.org, як спосаб абароны сваіх правоў.

24 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала папулярны інтэрнэт-рэсурс Charter97.org. Вельмі многія выпадкі парушэння працоўных правоў, якімі займаўся прафзвяз РЭП, станавіліся здабыткам грамадскасці менавіта дзякуючы сайту «Хартыі-97», піша сайт praca-by.info.

Работнікі, якія пацярпелі ад самавольства наймальнікаў, часцяком успрымаюць публікацыю на папулярным рэсурсе як спосаб абароны сваіх правоў. І сапраўды, чыноўнікі і наймальнікі чытаюць гэты сайт і ў многіх выпадках вымушаныя рэагаваць на грамадскі рэзананс. Многія людзі ўпершыню даведаліся аб незалежным прафзвязе РЭП менавіта з публікацый на сайце «Хартыі-97».

Блакаванне сайта «Хартыя-97» - вялікая страта для свабоды выказвання меркавання ў Беларусі і недапушчальнае абмежаванне доступу да інфармацыі. У дэмакратычным грамадстве чалавек павінен мець магчымасць самастойна выбіраць крыніцы, з якіх ён атрымлівае інфармацыю аб тым, што адбываецца ў краіне і свеце.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Падрабязная інструкцыя пра тое, як абысці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках