11 траўня 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысяч аўтамабіляў у Менску не прайшлі тэхагляд з першага разу

29
Дзясяткі тысяч аўтамабіляў у Менску не прайшлі тэхагляд з першага разу

Асноўныя прычыны звязаныя з няспраўнасцю тармазной сістэмы.

У 2017 годзе дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху на дыягнастычных станцыях Менска атрымалі 465 117 транспартных сродкаў, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў філіяле УП «Белтэхагляд» ў Менску і Менскай вобласці. У Менскай вобласці - 190 932 транспартных сродкаў.

Агулам з першага разу не праходзяць тэхагляд блізу 10-15% адзінак транспарту. Асноўныя прычыны звязаныя з няспраўнасцю тармазной сістэмы, элементаў падвескі, вонкавых светлавых прыбораў.

- У 2017 годзе ў сталіцы ў параўнанні з 2016 годам на 13,6% знізілася колькасць аўтамабіляў, прадстаўленых на дзяржтэхагляд, - адзначыў начальнік філіяла УП «Белтэхагляд» у г. Менску і Менскай вобласці Аляксандр Кудраўцаў. - У Менскай вобласці зніжэнне склала 12,7%. Але ж усе варункі для аўтаўладальнікаў створаныя. Прайшоў той час, калі ў сталіцы працавала толькі адная дыягнастычная станцыя. Сёння паслугі дзяржаўныага тэхнічнага агляду ў Менску здзяйсняюць 30 станцый, яшчэ 34 знаходзяцца на тэрыторыі Менскай вобласці. На кожнай ёсць сучаснае дыягнастычнае абсталяванне. На тэхагляд можна запісацца загадзя, патэлефанаваўшы праз тэлефон на станцыю альбо скарыстацца сістэмай онлайн-запісу.

Нагадаем, што за 11 месяцаў мінулага года тэхагляд прайшлі ўладальнікі толькі трэціны аўтамабіляў краіны.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках