12 снежня 2018, Серада, 16:13
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Лукашэнка пра «расейскія гарады»: Дык і Берасце, і Гародня...

145
Фота: ТАСС

Дыктатар адзначыўся яшчэ адным антыбеларускім выказваннем.

Сёння, 12 кастрычніка, Лукашэнка і Пуцін коратка выступілі на выніковым пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за прыезд, піша tut.by.

«Я ўдзячны вам, прэзідэнту Расеі, за тое, што вы знайшлі час, прыехалі ў гэты светлы горад. Я нездарма сказаў - расейскі горад. Магілёў, Віцебск - гэта такія гарады, якія наогул не адрозніваюцца ад расейскіх гарадоў», - сказаў дыктатар.

- Я вельмі цаню тое, што мы ў такім складзе сёння тут сабраліся. Дзякуй вам вялікі. Гэта цаню не толькі я. Беларусь ужо практычна тыдзень напярэдадні гэтага форуму, сёння [жыве] і, я думаю, яшчэ заўтра мы будзем жыць вось гэтым духам беларуска-расейскага адзінства. Такія форумы не заменіць ніводнае мерапрыемства па лініі «cаюзу» Беларусі ды Расеі. Гэта гэтыя форумы збліжаюць, аб'ядноўваюць нашы народы, робяць адзіным цэлым, якое разарваць практычна нікому немагчыма, - сказаў Лукашэнка.

На заканчэнне сваёй прамовы Аляксандр Лукашэнка дадаў:

- Я ўдзячны вам, прэзідэнту Расеі, за тое, што вы знайшлі час, прыехалі ў гэты светлы горад. Я нездарма сказаў - расейскі горад. Магілёў, Віцебск - гэта такія гарады, якія наогул не адрозніваюцца ад расейскіх гарадоў. Ды і Берасце - вось, губернатар выступаў, - Гародня. Яны калі і адрозніваюцца, то толькі сваёй архітэктурай заходняй. А тут усё наша, усё жывое.